У межах "М@рт.Кантакту 2012" паказалі спектакль, які пасля ад'езду гастралёраў яшчэ будуць цытаваць у Магілёве
24.03.2012 08:24
—
Новости Культуры
У межах "М@рт.Кантакту 2012" паказалі спектакль, які пасля ад'езду гастралёраў яшчэ будуць цытаваць у Магілёве
Могилевское телевидение 2-й канал
У Магілёве працягваецца што гадовы моладзевы эксперыментальны тэатральны фестываль "М@рт.Кантакт 2012". Гледачам паказалі украінскія "Дзверы" і нямецкую пастаноўку "Над вадой пад думкамі".
Спектакль "Дзверы" ("Тэатра-19", Харкаў, Украіна) праз смешнае і камічнае прымусіў магілёўцаў паразважаць пра пытанні быцця і смерці. Рэжысёр тэатра-ўдзельніка штогадовага фэсту "Март Кантакт 2012" Ігар ладзенка сцвярджае, што пастаноўка пра жыццё, а сябра глядацкага журы Ганна Цітовіч выказала меркаванне, што "Дзверы" - з тых спектакляў, якія з часам разбіраюць на цытаты.