Гарадзенскі драўляны лямус знаходзіцца ў крытычным стане

Источник материала:  
21.03.2012 16:50 — Новости Культуры

Гарадзенскі драўляны лямус знаходзіцца ў крытычным стане


Гарадзенскі драўляны лямус знаходзіцца ў крытычным стане
Гродзенскія гісторыкі звярнуліся ў пракуратуру.

"Лямус ХVІІІ ст., які месціцца на тэрыторыі былога брыгіцкага кляштару, знаходзіцца зараз у крытычным стане", – кажа Андрэй Чарнякевіч (на здымку), кандыдат гістарычных навук, выкладчык кафедры эканамічнай тэорыі ГрДзУ.

– У чым менавіта праблема?

Гарадзенскі драўляны лямус знаходзіцца ў крытычным стане– Ёсць помнік гісторыі архітэктуры, які занесены ва ўсе спісы, прысутнічае на старонках шматлікіх энцыклапедыяў і даведнікаў, які зараз знаходзіцца ў крытычным стане.

Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова прайсці праз браму былога дыспансэру і агледзець будынак разам з ягоным наваколлем.

Гэта не адзіны помнік у Гродна, які знаходзіцца пад пагрозай разбурэння, але сітуацыя з лямусам ускладняецца тым, што сам будынак менавіта драўляны. Справа ў тым што ў Гродна не існуе сёння школы рэстаўрацыі і, ў першую чаргу, драўляных будынкаў. З гэтай праблемай мы сутыкнуліся ў "Новым Свеце", але гэта ўжо пабудовы ХХ ст.

– Чым унікальны лямус?

– Калі на хвіліну ўявіць сабе гісторыю Гродна з яго пажарамі, войнамі і г.д., становіцца зразумелым, што лямус наўпрост не павінен быў захавацца – адбылося так толькі таму, што ён стаяў за мурамі брыгіцкага кляштару. Для мяне гэта помнік, які знаходзіцца на адным узроўні з Каложай. Зараз жа на вачах ён проста руйнуецца.

– Што канкрэтна адбываецца?

– Апошнім разам я быў там паўтары тыдні таму і бачыў, што вялікая колькасць драўляных элементаў ужо знішчана, падмуркі знаходзяцца ў жудасным стане, пасля апошніх гаспадароў (псіхіятрычнага дыспансэра – аўт.) унутры дасюль ляжыць смецце, ніякіх датчыкаў пажарнай бяспекі наогул няма, больш за тое – недалёка знаходзіцца "месца для палення"...

На ўсё гэта варта звярнуць увагу!

Гарадзенскі драўляны лямус знаходзіцца ў крытычным стане

Гарадзенскі драўляны лямус знаходзіцца ў крытычным стане

– Наколькі я ведаю, на тэрыторыі былога кляштару зараз вядуцца рэстаўрацыйныя працы...

– Так, але невядома, ці ўключаны лямус у праект, і якім ён будзе наогул. Зараз працы вядуцца за кошт каталіцкага касцёлу, і ці знойдзе ён грошы на лямус і якія – сказаць цяжка.

Я хачу верыць у тое, што каталіцкае духавенства таксама зацікаўленае, але той стан, у якім сёння знаходзіцца помнік, на жаль, не дае мне такіх магчымасцяў. Дарэчы, шыльды аб тым, што гэты помнік ахоўваецца дзяржавай я на ім так і не ўбачыў.

– Чаму зварот менавіта ў пракуратуру?

– Таму што ў нас ўжо ёсць невялікі досвед карыснага супрацоўніцтва: сумеснымі намаганнямі былі вернутыя разныя драўляныя дзверы на будынак па вул. Карбышава.

З іншага боку, гэта адзіны варыянт, пры якім грамадская ініцыятыва можа супрацоўнічаць з дзяржавай – праз звароты, скаргі і г.д. Наколькі гэта будзе эфектыўна – паглядзім.

Гарадзенскі драўляны лямус знаходзіцца ў крытычным стане

– У заяве ідзе гаворка таксама пра дом Тальгейма па вул. Карбышава. У чым праблема там?

– Дом Тальгейма быў, здаецца, уключаны ў агульную праграму аховы спадчыны.

Некалькі год таму ён перажыў татальную рэстаўрацыю. Тое, як яна праводзілася, – лепшы доказ таго, што без адмысловых інстытутаў рэстаўрацыі і рэканструкцыі будынкаў мы нічога не здолеем зрабіць. Мы бачылі, як субпадрадчыкі, 18-19-гадовыя хлопцы, кіравалі сітуацыяй...

Будынак у выніку выглядае горш, чым да рэстаўрацыі. Згубленыя драўляныя элементы дэкору (балкон "гаўбец", казыркі), якія падкрэслівалі мадэрныя рысы будынку. Але галоўнае – гэта адсутнасць вадасцёкаў, якія менавіта даюць жыццё будынку.

Зноў жа, я кажу пра тое, што бачна воку. Пра тое ж, што адбываецца ўнутры, я не ведаю...

Фота лямуса – А. Чарнякевіча 
←Творческая встреча писательницы Натальи Батраковой с читателями прошла в Солигорске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика