Сегодня - Всемирный день поэзии.

Источник материала:  
21.03.2012 09:38 — Новости Культуры
Гэта свята адзначаюць і ў Музеі Якуба Коласа, куды ўпершыню з экспазіцыяй прыехаў Дзяржаўны Лермантаўскі музей-запаведнік "Тарханы". Падрабязнасці ў Ларысы Гулякевіч. Не сакрэт, што Якуб Колас захапляўся рускай літаратурай і яго першыя вершы былі напІсаны на рускай мове. Сярод яго куміраў былі Пушкін, Крылоў, Лермантаў. У госці на 130-годдзе з дня нараджэння беларускага народнага паэта Якуба Коласа зазірнуў Дзяржаўны Лермантаўскі музей-запаведнік "Тарханы". Ды з падарункам - экспазіцыяй. Выстава работ фотамастака Вячаслава Івашчанкі адлюстроўвае любімыя месцы Міхаила Лермантава. Тут, у Тарханах, вядомы рускі пісьменнік правёў 13 гадоў са сваіх няпоўных 27. (Алена Родзіна, навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага Лермантаўскага музея-запаведніка "Тарханы") Музей Якуба Коласа экспануе некаторыя фондавыя матэрыялы, што адлюстроўваюць асаблівую творчую сувязь славутых паэтаў: кнігі М. Ю. Лермантава з асабістай бібліятэкі Якуба Коласа, пераклад паэмы "Дэман" на беларускую мову, рукапісныя лісты, дзе Колас разважае пра ролю Лермантава ў сусветнай літаратуры, і іншыя дакументы. (Зінаіда Камароўская, дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа) Да Дня паэзіі ў Коласаўскім музеі пачынаецца грамадска-літаратурная акцыя "130 прысвячэнняў Песняру". Свае паэтычныя спробы на імпрэзе пакажуць як літаратары-прафесіяналы, так і аматары беларускай мовы розных прафесій і ўзростаў.
←Сегодня в Могилеве открывается Международный театральный форум "М.Art.Контакт - 2012".

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика