Прэмію "Залатая літара" атрымае Сяргей Харэўскі

Источник материала:  
21.03.2012 07:37 — Новости Культуры

Прэмію "Залатая літара" атрымае Сяргей Харэўскі

Еўрарадыё
Такое рашэнне прыняў заснавальнік гэтай прыватнай літаратурнай прэміі Адам Глобус.

Прэмію "Залатая літара" атрымае Сяргей Харэўскі
Перад прыняццем рашэння Адам Глобус размясціў апытанку ў інтэрнэце: бальшыня прагаласавала за кнігу Харэўскага "Сто твораў ХХ стагоддзя". Як паведаміў заснавальнік прэміі ў гутарцы Еўрарадыё, яго меркаванне супала з выбарам інтэрнаўтаў.
 
 
Адам Глобус: "Па-першае, гэта адзін з маіх самых любімых аўтараў. Сяргей Харэўскі — адзін з лепшых беларускіх аўтараў. Па-другое, я ўжо даваў яму прэмію. Але тады ў яго была толькі палова, таму што ён падзяліў яе з Квяткоўскім. А тут я вырашыў, што ўсё ж чалавек варты цэлай прэміі. І зараз у яго будзе паўтары прэміі — гэта таксама някепска, я лічу. Прынамсі, арыгінальна... Ну, і гэта выдатны твор, які патрэбен наступнаму пакаленню".
 
 
Адам Глобус не адмаўляе, што на выбар кнігі Харэўскага паўплывала тое, што сам заснавальнік мае мастакоўскую адукацыю. Ён кажа, што сам разбіраецца ў тым, пра што піша Харэўскі.
←Сезон охоты на туристов открыт

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика