"Мядовы танец тамтэйшага часу" адбудзецца ў Белдзяржфілармоніі

Источник материала:  
19.03.2012 23:31 — Новости Культуры

"Мядовы танец тамтэйшага часу" адбудзецца ў Белдзяржфілармоніі

Afisha.tut.by
20 сакавіка ў Малой зале імя Р.Шырмы Белдзяржфілармоніі ёсць магчымасць пабачыць новую праграму ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Уладзіміра Байдава  “Мядовы танец тамтэйшага часу”.

Складзеная з самых яркіх узораў габрэйскай музыкі, якая гучала паўсюдна ў мястэчках гістарычнай прысутнасці габрэяў, здзівяць багатай каларыстыкай, экзатычным гучаннем, характэрнай гарачай эмоцыяй і непаўторнай інтанацыяй старажытнага народа.
 
У канцэрце прагучаць таксама творы Якуба Вайса, Рамуальда Твардоўскага, Аляксандра Тансмана, Мордэхая Гебірціга, Максіміліяна Штэйнберга, Міхала Гнесіна і інш.
 
"Мядовы танец тамтэйшага часу" адбудзецца ў Белдзяржфілармоніі
 
 
Праграма:
І аддзяленне
Фантазія на габрэйскія народныя мелодыі ў апрацоўцы М.Гнесіна
Аляксандр Тансман – Габрэйская рапсодыя
Мячыслаў Вайнберг – Габрэйскія песні
- Ля-ля-ля Булачка
- Ня зялёнай горачцы
- Калыханка
- Паліначка
Мардэхай Гебірціг – “Мігатлівая свечка”
Песня “Філосаф” і Вясельны танец у апрацоўцы Максіміліяна Штэйнберга

 
ІІ аддзяленне
Рамуальд Твардоўскі – Niggunim для скрыпкі сола і камернага ансамбля Песня
“Птушка” і Хасідскі танец у апрацоўцы Даніэля Самбурскага
Эдзі Тырманд – Калыханка
Песня мёду і Хлапечы танец у апрацоўцы Юлія Энгеля
“Клезмерскі карнавал” у апрацоўцы Беньяміна Хайтоўскага
←Белорусские общины Молдовы запланировали серию мероприятий в честь 130-летия Я.Купалы и Я.Коласа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика