Першую прэмію імя Ежы Гедройца атрымаў Павал Касцюкевіч
04.03.2012 11:16
—
Новости Культуры
Першую прэмію імя Ежы Гедройца атрымаў Павал Касцюкевіч
3 сакавіка, у Міжнародны дзень пісьменніка, былі падведзеныя вынікі літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Сярод шасці фіналістаў найлепшай кнігай была прызнаная “Зборная РБ па негалоўных відах спорту” Паўла Касцюкевіча. Ён атрымаў сертыфікат на 105 мільёнаў рублёў і адпачынак на востраве Гётланд у Швэцыі.
Другое месца – за “Малой медычнай энцыклапедыяй Бахарэвіча”. Трэці дыплом фіналіста быў прысуджаны Андрэю Федарэнку і яго кнізе “Мяжа”.
Пераможца конкурсу Павал Касцюкевіч - празаік, перакладчык сучаснай ізраільскай і амерыканскай прозы. Нарадзіўся ў 1979 годзе ў Мінску. Вучыўся на псіхолага ў Тэль-Авіве. Працуе арт-дырэктарам кнігарні "логвінаЎ". Жыве ў Мінску.
Як ён прызнаўся журналістам, сам ён прэмію ўручыў бы Бахарэвічу. Сваёй жа перамозе не асабліва здзіўлены:
- У нас маленькая краіна. Аднаму з шасці фіналістаў павінны былі ўручыць прэмію. Атрымаў я. Ну што тут дзіўнага?
Аўтар абраў жанр апавяданняў, бо як сам ён прызнаецца, “няма часу на вялікія раманы”.
На некалькі пытанняў Павал Касцюкевіч адказаў і парталу TUT.BY:
- Ці думалі вы ўжо над тым, як патраціце атрыманую прэмію?
- Так, думаў. Нейкую пэўную сімвалічную суму я адлічу Сяргею Каваленку і яго сям’е, які трывае пакуты за нас усіх.
- А астатнія?
- А астатнія… Паеду ў Ізраіль. Даўно там не быў. Гэта мая другая радзіма.
- Творы якіх іншых фіналістаў вы чыталі?
- Усіх. Акрамя Федарэнкі.
- Ці адчуваеце вы як беларускі пісьменнік падтрымку з боку дзяржавы?
- Так, адчуваю. Яна дае мне матэрыял кожны дзень для новых твораў. Пакуль нам не адрываюць рукі з асадкамі, - усё добра.
Прэмія прысвечана Ежы Гедройцу – вядомаму польскаму публіцысту, палітыку, заснавальніку і рэдактару грамадска-палітычнага часопісу "Kultura". Праводзіцца яна ўпершыню па ініцыатыве Лешака Шарэпкі – Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь. Негледзячы на апошнія палітычныя падзеі, мерапрыемства адбылося, але, вядома, без яго ўдзелу.
Прэмію атрымлівае аўтар найлепшай кнігі прозы, якая была выдадзеная на беларускай мове ў 2011 годзе. Сярод арганізатараў конкурсу – Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі інстытут ў Мінску, Беларускі ПЭН-Цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў.
Да апошняга моманту захоўвалася інтрыга. Паводле інтэрнэт-галасавання, у лідэры выйшаў раман Артура Клінава “Шалом”. Але ўдзел ў ім прыняло няшмат людзей. Таму апошняе слова было за журы.
Пра тое, як абіраліся лепшыя кнігі і наколькі цяжка рэалізаваць сябе як пісьменніка ў нашай краіне, нам расказаў вядомы беларускі паэт, празаік, а таксама сябра журы Уладзімір Арлоў.