"Будзьма беларусамі!" выдала першыя візы ў "Краіну цмокаў"
02.03.2012 00:09
—
Новости Культуры
"Будзьма беларусамі!" выдала першыя візы ў "Краіну цмокаў"
!["Будзьма беларусамі!" выдала першыя візы ў "Краіну цмокаў"](http://www.21.by/pub/news/2012/03/1330642804676677.jpg)
Гісторыя пошуку вобраза Беларусі пачалася ў 2008 годзе. Для кампаніі "Будзьма беларусамі" мастак Міхал Анемпадыстаў стварыў плакат, на якім было намалявана шмат вобразаў, і кожны мог знайсці нешта сваё, дарагое. Але адзінага сімвала, пазнавальнага ўсімі, не было. Пасля сацыялагічнага апытання разглядалі вобразы зубра і бусла, але неўзабаве ўзнік вобраз цмока - найцікавейшай асобы беларускай міфалогіі.
Цікава, што беларускі цмок з цягам часу набываў рысы людзей. Ён чысцюля, пераборлівы, нават сноб, можа наводзіць грамадскі парадак. Да таго ж сёння вобраз цмока ў трэндзе, ён цікавы розным пакаленням, - адзначалі арганізатары прэзентацыі.
Разынкай імпрэзы стаў новы ролік “Краіна Цмокаў. Малюем разам”.