У Гродне пройдуць адразу два святы народных майстроў “Казюкі”
01.03.2012 18:52
—
Новости Культуры
У Гродне пройдуць адразу два святы народных майстроў “Казюкі”
ЕўрарадыёПаралельныя кірмашы адбываюцца з 2005 года, калі “Саюз палякаў на Беларусі” падзялілі на дзве часткі.
4 сакавіка а 11-й гадзіне ў цэнтры горада пачнецца святочны гандаль “Казюкі-2012”. На кірмаш заявіліся больш за 100 майстроў. Яны прыедуць у Гродна на запрашэнне афіцыйнага “Саюза палякаў”. Абавязковыя ўдзельнікі — прадстаўнікі мясцовых уладаў.
У той жа час адкрыецца кірмаш на тэрыторыі польскага консульства. Свята, арганізаванае незарэгістраваным у Беларусі СПБ, куды меншае па сваіх маштабах. Частыя госці там — паслы Сейма і Сенату Польшчы, дыпламаты з гродзенскага консульства.
4 сакавіка, паводле каталіцкага каляндара, — дзень Святога Казіміра, апекуна ўсіх рамеснікаў і народных майстроў. У знак пашаны свайго заступніка майстры ў некалькіх краінах Еўропы ладзяць кірмаш “Казюкі” з XVI стагоддзя.