Польскi джаз у выкананні Tomek Grochot Quintet можна пачуць 2 сакавiка
28.02.2012 23:37
—
Новости Культуры
Польскi джаз у выкананні Tomek Grochot Quintet можна пачуць 2 сакавiка
2 сакавiка ў Белдзяржфілармоніі адбудзецца джазавы канцэрт Tomek Grochot Quintet. Польскiя музыкi выканаюць праграму пад назвай My Stories.
Перад беларусскiмi аматарамi джазу будуць граць Мацей Сікала (саксафон), Дамінік Метла (труба, флюгельгорн), Дамінік Ваня (фартэпіяна, родас-піяна), Пётр Палудняк (кантрабас) i Томэк Грохат (ударныя).
Томэк Грохат - выдатны перкусіяніст і джазавы кампазітар, раней вядомы з супрацоўніцтва з найбольш вядомымі польскімі джазмэнамі, а апошнім часам – як выдатны і арыгінальны бубнач у праектах з Найджэлам Кэнэдзі, групай “Kroke” і Эдытай Гэперт (залаты альбом 2010 г.).
Ягоны альбом My Stories цалкам складаецца з аўтарскіх 10 кампазіцый - музычных гісторый, натхнёных падарожжамі, дайвінгам сярод каралавых рыфаў, чаканнем нараджэння першага сына. Музыка арыгінальная і поўная эмоцый. Кранае як знаўцаў, так і менш дасведчаных аматараў джазу.
Альбом атрымаў выдатную 5-зоркавую рэцэнзію ў польскім джазавым часопісе “Jazz Forum”.