"Адчуваю сябе пераспелым сланечнікам": 24 лютага Рыгору Барадуліну - 77
24.02.2012 09:44
—
Новости Культуры
"Адчуваю сябе пераспелым сланечнікам": 24 лютага Рыгору Барадуліну - 77
За свае 77 Барадулін выдаў болей за семдзесят зборнікаў паэзіі і стаў апошнім беларусам, які атрымаў званне Народнага паэта. Барадулін працягвае пісаць.
Я вельмі залежу ад надвор’я, таму са здароўем у мяне не вельмі добра, — сказаў Барадулін „Нашай Ніве“. — І калі ў мяне нешта пішацца, тады адчуваю сябе лепей, таму імкнуся пісаць. Я імкнуся нагнаць час — напісаць тое, што не напісаў раней. Адчуваю сябе як пераспелы сланечнік — трэба яшчэ шмат напісаць, а часу засталося нямнога.
"Для мяне відавочна, што Рыгор як ніхто адчувае прыгажосць, шматзначнасць, гнуткасць беларускага слова, і вельмі натуральна карыстаецца ім, — кажа Генадзь Бураўкін. — Не ў крыўду нашым класікам, але мне падаецца, што ніхто так не раскрыў беларускую мову, як гэта робіць Барадулін, тут роўных яму няма. Менавіта так нацыя мусіць адчуваць сваю мову, як гэта робіць Барадулін. Мы такія даўнія сябры, што я проста не магу казаць пра яго аб’ектыўна. Ён вельмі парывісты чалавек, у яго абвостранае ўспрыманне жыцця, але пры гэтым ён вельмі добры. Я ведаю, што некаторыя крыўдуюць на Рыгора за ягоныя эпіграмы, але ж напісаныя яны не ад злосці, ён проста хоча, каб усе людзі былі чыстымі, шчырымі, і, што хачу падкрэсліць, вельмі беларускімі.
Мы пазнаёміліся, калі паступалі на філфак: ён на філалогію, а я — на журналістыку. Тады якраз друкаваліся нашы першыя вершы, таму адзін пра аднаго мы ведалі яшчэ да знаёмства. А яшчэ ў нас вельмі падобныя матулі, і мне здаецца, што менавіта іх падабенства дапамагло нам з Рыгорам стаць сябрамі на ўсё жыццё".
"Да Барадуліна не было такога майстра, сапраўднага чараўніка слова, — лічыць Уладзімір Някляеў. — У яго велізарны слоўнікавы запас — ён выкарыстоўвае вельмі рэдкія для паэзіі словы, з так званага „пасіўнага“ слоўніка. Ён не проста ведае мову, ён жыве мовай, для яго слова гэта адначасова і матэрыял, і сэнс. Да таго ж ён лёгка дапаўняе мову наватворамі, якія не выглядаюць штучнымі, а гэта вялікі, проста ўнікальны дар. Мы з Рыгорам Іванавічам сябруем палову жыцця, і сябруем па-сапраўднаму, таму пачуцці ў мяне да яго толькі самыя шчырыя".
"У паэзіі Барадуліна ёсць усё, — кажа Міхась Скобла. — Гэта беларускі нацыянальны космас са сваёй біясферай і стратасферай, дзе ўсё жывое мае свой голас і дзе часам дух займае ад галавакружнай вышыні. Прачытаеш барадулінскі радок „Зямля — парушынка ў Гасподнім воку“ і дзіву даешся —
такое ні з вушацкага пагорка, ні з вышыні птушынага палёту не ўбачыш. А Барадулін бачыць. Вось гэтым сваім бачаннем ён і адметны, і непаўторны, і нацыянальны, і агульналюдскі. Увогуле, Барадулін рана ці позна стане культурным брэндам Беларусі. Як зубр, дзякуючы Міколу Гусоўскаму і МАЗу, стаў сімвалам беларускай сілы і велічы.
І мне ў барадулінскай будучай славе бачыцца пэўная гістарычная справядлівасць. Хай сабе на Месяц першымі высадзіліся амерыканцы. Хай сабе паперу вынайшлі кітайцы. Хай сабе электрычнасць адкрылі французы, а табліцу хімічных элементаў — расейцы… А беларусы ў ХХІ стагоддзі могуць здзівіць свет тэмпераментнай і філасофскай паэзіяй Барадуліна. Энергетыка барадулінскага верша здольная абудзіць закалыханую верлібрам Еўропу.
Праўда, ёсць адна праблема: як да тых самых еўрапейцаў без стратаў данесці паэзію беларускага генія? Ягоныя вершы проста праменяцца вітальнай энергіяй, якой сёння так не хапае ў стомленым свеце. Над барадулінскімі вершамі мне аднойчы падумалася: нацыя толькі тады жыццястойкая, калі ў яе эрас пераважае над танатасам, дух жыцця перамагае дух смерці. У паэзіі Барадуліна, спароджанай нацыянальным духам, гэта навідавоку. З кнігай Барадуліна ў руках я заўсёды пачуваюся нацыянальным аптымістам".