Чаму нашыя слуцкія паясы зачыненыя ў музейных сейфах?
22.02.2012 13:50
—
Новости Культуры
Чаму нашыя слуцкія паясы зачыненыя ў музейных сейфах?
Слуцкія паясы ў Беларусь прывозяць музеі Літвы і Расіі. Еўрарадыё адшукала пяць паясоў у беларускіх музеях. А выстаўляецца толькі адзін!
У музеі захавалася два паясы. Другі зроблены не ў Слуцку, а ў Ліёне. Французы ткалі паясы пад беларускім брэндам. Абодва захоўваюцца ў сейфах музея, чакаюць рэстаўрацыі. Для Еўрарадыё зрабілі выключэнне і дасталі адзін пояс з сейфа.
- Цяпер на аўкцыёне такі можа каштаваць каля 300 тысяч еўра, а ў лепшым стане кошт можа даходзіць да паўмільёна, — гаворыць Барыс Лазука. І асцярожна, у пальчатках, разгортвае пояс.
Знайшлі гэты пояс у зачыненым касцёле на Глыбоччыне, пояс быў разрэзаны і з яго было сшыта... пакрывала. У музеі кавалкі раздзялілі і сшылі, як трэба, — так у Беларусі з'явіўся свой поўны слуцкі пояс.
У параўнанні з паясамі, якія прывезлі да нас літоўцы, беларускія знаходзяцца ў значна горшым стане. Бо, паводле слоў загадчыцы аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Алены Карпенкі, іх знаходзілі ў хламе.
"Нашыя паясы былі ў горшых умовах. Знаходзіліся ў касцёлах і на гарышчах. Часцей знаходзіліся ў нейкім хламе. Гэта быў перыяд барацьбы з рэлігіяй, калі зачыняліся цэрквы і маёмасць знішчалася. А тканіну вельмі складана ўзнавіць".
Як даведалася Еўрарадыё, агулам у беларускіх музеях захавалася 5 (!) поўных слуцкіх паясоў — у Мінскім абласным краязнаўчым музеі, у Музеі старажытнабеларускай культуры, у Літаратурным музеі Багдановіча і два — у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры. Яшчэ ёсць 5 паясоў слуцкага тыпу, якія зробленыя не ў Беларусі. Таксама захавалася 30 фрагментаў паясоў, палова з іх таксама слуцкага тыпу. Колькі паясоў у прыватных калекцыях — невядома, але адзін фрагмент ананімны калекцыянер пакінуў на захаванне ў Нацыянальным мастацкім музеі.
Паглядзець на цэлы залататканы пояс можна ў Маладзечне, там ён экспануецца з часоў Дажынак. Гэты пояс прывезлі з Масквы ў 1970-я гады на часовае захоўванне, а пазней аформілі на пастаяннае.
"З Літвы прывезлі паясы ў дзівоснай захаванасці, нібыта іх учора саткалі. Наш сшыты з дзевяці фрагментаў, “пабіты жыццём”. А колькі ў Дзяржаўным гістарычным музеі (у Маскве) паясоў, беларусам не кажуць".
У Музеі Багдановіча зараз таксама пераезд, таму слуцкі пояс нельга пабачыць. Ён быў знойдзены падчас раскопак у зямлі і таму кепска выглядае, але адрэстаўраваны.
"Акрамя страчанага колера, усё астатняе ў яго як бы ёсць. Мы яго нават экспанавалі, выклалі сярод астатніх, але ён такі бескаляровы", — распавядае галоўны захавальнік музея Ніна Гарэлік.
Такім чынам, сёння можна пабачыць толькі адзін з пяці цэлых слуцкіх паясоў — у музеі ў Маладзечне. А ўсе паясы разам апошні раз выстаўлялі шэсць гадоў таму, у 2006 годзе.
“Іх лёс вельмі трагічны. З такога пояса можна было атрымаць 15-20 грамаў золата. Іх проста спальвалі! Шмат было страчана", — паказвае адзін з нешматлікіх слуцкіх паясоў кіраўнік Музея старажытнай гісторыі Акадэміі навук Барыс Лазука.
У музеі захавалася два паясы. Другі зроблены не ў Слуцку, а ў Ліёне. Французы ткалі паясы пад беларускім брэндам. Абодва захоўваюцца ў сейфах музея, чакаюць рэстаўрацыі. Для Еўрарадыё зрабілі выключэнне і дасталі адзін пояс з сейфа.
- Цяпер на аўкцыёне такі можа каштаваць каля 300 тысяч еўра, а ў лепшым стане кошт можа даходзіць да паўмільёна, — гаворыць Барыс Лазука. І асцярожна, у пальчатках, разгортвае пояс.
"Ён каштаваў, як добры маёнтак з хатай, службамі і некалькімі прыгоннымі. Некалькі тысяч дукатаў".
Знайшлі гэты пояс у зачыненым касцёле на Глыбоччыне, пояс быў разрэзаны і з яго было сшыта... пакрывала. У музеі кавалкі раздзялілі і сшылі, як трэба, — так у Беларусі з'явіўся свой поўны слуцкі пояс.
У параўнанні з паясамі, якія прывезлі да нас літоўцы, беларускія знаходзяцца ў значна горшым стане. Бо, паводле слоў загадчыцы аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Алены Карпенкі, іх знаходзілі ў хламе.
"Нашыя паясы былі ў горшых умовах. Знаходзіліся ў касцёлах і на гарышчах. Часцей знаходзіліся ў нейкім хламе. Гэта быў перыяд барацьбы з рэлігіяй, калі зачыняліся цэрквы і маёмасць знішчалася. А тканіну вельмі складана ўзнавіць".
Як даведалася Еўрарадыё, агулам у беларускіх музеях захавалася 5 (!) поўных слуцкіх паясоў — у Мінскім абласным краязнаўчым музеі, у Музеі старажытнабеларускай культуры, у Літаратурным музеі Багдановіча і два — у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры. Яшчэ ёсць 5 паясоў слуцкага тыпу, якія зробленыя не ў Беларусі. Таксама захавалася 30 фрагментаў паясоў, палова з іх таксама слуцкага тыпу. Колькі паясоў у прыватных калекцыях — невядома, але адзін фрагмент ананімны калекцыянер пакінуў на захаванне ў Нацыянальным мастацкім музеі.
Паглядзець на цэлы залататканы пояс можна ў Маладзечне, там ён экспануецца з часоў Дажынак. Гэты пояс прывезлі з Масквы ў 1970-я гады на часовае захоўванне, а пазней аформілі на пастаяннае.
"З Літвы прывезлі паясы ў дзівоснай захаванасці, нібыта іх учора саткалі. Наш сшыты з дзевяці фрагментаў, “пабіты жыццём”. А колькі ў Дзяржаўным гістарычным музеі (у Маскве) паясоў, беларусам не кажуць".
Два паясы ў Нацыянальным гістарычным музеі выстаўляюць на паказ рэдка, бо час іх таксама не пашкадаваў. Цяпер паглядзець іх не атрымалася, таму што фонды музея пераязджаюць.
У Музеі Багдановіча зараз таксама пераезд, таму слуцкі пояс нельга пабачыць. Ён быў знойдзены падчас раскопак у зямлі і таму кепска выглядае, але адрэстаўраваны.
"Акрамя страчанага колера, усё астатняе ў яго як бы ёсць. Мы яго нават экспанавалі, выклалі сярод астатніх, але ён такі бескаляровы", — распавядае галоўны захавальнік музея Ніна Гарэлік.
Такім чынам, сёння можна пабачыць толькі адзін з пяці цэлых слуцкіх паясоў — у музеі ў Маладзечне. А ўсе паясы разам апошні раз выстаўлялі шэсць гадоў таму, у 2006 годзе.
Такія паясы насілі багатыя шляхцічы |
А гэта фрагменты паясоў, якія захаваліся ў Музеі старажытнай гісторыі Акадэміі навук |