"Касмічны" скульптар Іван Міско адзначае 80-годдзе

Источник материала:  
22.02.2012 10:15 — Новости Культуры

"Касмічны" скульптар Іван Міско адзначае 80-годдзе

/

"Касмічны" скульптар Іван Міско адзначае 80-годдзе
Фота Марыі Жылінскай
У нашай газеты сяброўства з Іванам Якімавічам трывалае і даўняе — пераваліла ўжо за паўстагоддзя! Ён жа наш, "звяздовец"! Калісьці працаваў пазаштатным карэспандэнтам газеты: атрымліваў камандзіроўкі ад "Звязды" і ездзіў па ўсёй Беларусі: маляваў Герояў Сацыялістычнай Працы. "Мне гэта было вельмі цікава, — узгадвае Міско. — Малюнкі тыя друкаваліся ў газеце".

Іван Якімавіч прызнаецца, што сёння марыць сустрэцца з героямі, якіх маляваў і ляпіў. Магчыма, магла б атрымацца новая серыя работ — калі прасачыць, як склаліся іх лёсы: "Помню, асабліва каларытным, незвычайным чалавекам быў Іван Кулеш. Калі не памыляюся, за лён ён атрымаў званне Героя Сацпрацы. Вось цікава было б сустрэцца!.."

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика