Сухарэбрык, сусло, бэзло... Настаўнік з Косаўшчыны 35 гадоў збіраў дыялекты
21.02.2012 15:50
—
Новости Культуры
Сухарэбрык, сусло, бэзло... Настаўнік з Косаўшчыны 35 гадоў збіраў дыялекты
Шок – такім было маё адчуванне, калі я разгарнуў свежавыдадзеную, яшчэ з пахам друкарскай фарбы кнігу Алеся Зайкі "Дыялектны слоўнік Косаўшчыны". 4000 слоў, змешчаных на 270 старонках, – гэта дыялекты Косаўскага краю, запісаныя мясцовым краязнаўцам. Такія слоўнікі павінны збіраць і выдаваць цэлыя інстытуты, а ён справіўся адзін і выдаў не артыкулам альбо брашурай – асобнай кніжкай. Вось хто заслугоўвае дзяржаўнай прэміі, медаля або нават ордэна…
35 гадоў працаваў вясковы энтузіяст над сваім першым слоўнікам. "І цяпер у мяне столькі гонару за родную мову, што ты не паверыш", – падзяліўся ён радасцю, падпісваючы кнігу мне ў падарунак. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Брэсцкага педінстытута Алесь Зайка вярнуўся ў родную вёску Заполле Івацэвіцкага раёна, працаваў у школе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, цяпер кіруе этнаграфічным музеем.
Збор этнаграфічных і краязнаўчых матэрыялаў – найбольшае яго захапленне. "Любіць мову – значыць ведаць яе, аберагаць, не даваць памерці, не згубіць ніводнага слова", – разважае Алесь Фаміч. І ён збірае беларускія словы, запісвае іх, вывучае.
Сухарэбрык, сусло, бэзло...
У "Дыялектным слоўніку Косаўшчыны" Алеся Зайкі сотні вельмі цікавых, арыгінальных беларускіх слоў, напрыклад: сухарэбрык, сусло, палявік, клёк, дзяцеліна, бэзло, чарняк, падбіванка, навільнік, крыкля, званярня... У кнізе адлюстравана самая разнастайная па значэнню лексіка: назвы страў, адзення, абутку, назвы прадметаў ужытку, тэрміны рыбалоўства, ткацтва, будаўніцтва, лясной гаспадаркі, батанічная, заалагічная лексіка, лексіка медыцыны, ветэрынарыі і іншая.
Усе словы маюць адпаведныя паметы ў слоўнікавых артыкулах. Пасля кожнага прыкладу ўказваецца населены пункт, у якім запісана слова, яго адміністрацыйная прыналежнасць. А ў канцы слоўніка аўтар прыводзіць звязныя тэксты, якія яскрава ілюструюць дыялектныя асаблівасці жывой гаворкі Косаўшчыны.
"Для мяне слоўнік гучыць, ён жывы, поўніцца галасамі людзей, што збераглі моўнае багацце Айчыны", – кажа Алесь Зайка. Захапленне вясковага энтузіяста заўсёды падтрымліваў ягоны сябра, зямляк і аднакурснік паэт Алесь Разанаў. Гэта дзякуючы яго маральнай і матэрыяльнай дапамозе ўбачыў свет "Дыялектны слоўнік Косаўшчыны".
Далей асобнымі кнігамі Алесь Зайка плануе выдаць "Мікратапанімію Івацэвіччыны", "Паселішчы Івацэвіччыны", "Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны", "Прымаўкі і прыказкі Косаўшчыны" і іншыя.