«Дзень Радасці» — канцэрт беларускіх музыкаў і аўкцыён у падтрымку дзіцячых дамоў
22 лютага ў 18.30 на «Арт-Сядзібе» (вул. Куйбышава, 22) пройдзе дабрачынны канцэрт-аўкцыён дзіцячых малюнкаў.
Аўтарамі малюнкаў з’яўляюцца дзеткі з Асіповіцкага і Івянецкага дзіцячых дамоў-інтэрнатаў. У Вас ёсць унікальная магчымасць падтрымаць дзіцячую творчасць і падарыць ім сапраўдны Дзень Радасці! Бо ўсе сабраныя грошы пойдуць на арганізацыю выезду дзетак з Івянецкга дому-інтэрнату ў сталічны цырк!
Для гэтага дастаткова прыйсці на канцэрт-аўкцыён і ахвяраваць прыймальную для Вас суму грошай альбо паўдзельнічаць у аўкцыёне і прыдбаць сабе малюнак, які Вам прыйдзецца даспадобы. Пачатковы кошт усяго 10 000 беларускіх рублёў.
Удзел у канцэрце прымаюць: «BosaeSonca», Зміцер Вайцюшкевіч, «РЭХА», Паліна Рэспубліка. Весці канцэрт-аўкцыён і чытаць свае вершы будзе Валярына Кустава.