Мазынскі: "У цяперашніх рэжысёраў цэнзар у галаве"
19.02.2012 13:53
—
Новости Культуры
Мазынскі: "У цяперашніх рэжысёраў цэнзар у галаве"
20 лютага Валер Мазынскі святкуе 65-годдзе . У віцебскім Коласаўскім тэатры і на "Вольнай сцэне" ў Мінску ён праславіўся сваімі смелымі спектаклямі. Як можа самарэалізавацца рэжысёр без тэатра? І які тэатр патрэбны сёння Беларусі?
"Вось ужо дванаццаць год я выключаны з таго, чым займаўся ўсё жыццё — кажа Валер Мазынскі. — Цяпер я засяродзіўся на стварэнні дакументальных фільмаў і аўдыёкніг.
Мы запачаткавалі серыю "Голас паэта", некалькі кніг амаль гатовыя — Генадзь Бураўкін і Янка Маўр… Таксама я цяпер працую з дакументальным фільмам пра Палуту Бадунову, які будзе гатовы да сярэдзіны мая. Яшчэ мы робім архіў па вязнях сумлення, адздымалі тры-чатыры гадзіны гутаркі з кожным, але з кім менавіта — пакуль казаць не буду".
"Наша Ніва": На вашу думку, чаго бракуе цяперашняму тэатру ў Беларусі?
Валер Мазынскі:
Ведаеце, чым сённяшні тэатр розніцца ад савецкага? Тады мы насамрэч хацелі нешта данесці, нешта сказаць. Пасля прыходзілі цэнзары, і мы імкнуліся ім даказаць, што насамрэч спектакль не пра тое, пра што яны падумалі. А цяперашнія рэжысёры не чакаюць прыходу цэнзара, у іх гэты цэнзар у галаве знаходзіцца. Ёсць выняткі, але яны вельмі рэдкія. А я лічу, што мастак заўжды мусіць быць у канфлікце з уладай, прычым з любой, бо ідэальнай улады ў гісторыі чалавецтва яшчэ не было.
Ведаеце, чым сённяшні тэатр розніцца ад савецкага? Тады мы насамрэч хацелі нешта данесці, нешта сказаць. Пасля прыходзілі цэнзары, і мы імкнуліся ім даказаць, што насамрэч спектакль не пра тое, пра што яны падумалі. А цяперашнія рэжысёры не чакаюць прыходу цэнзара, у іх гэты цэнзар у галаве знаходзіцца. Ёсць выняткі, але яны вельмі рэдкія. А я лічу, што мастак заўжды мусіць быць у канфлікце з уладай, прычым з любой, бо ідэальнай улады ў гісторыі чалавецтва яшчэ не было.
"НН": Але ці прывядзе такі падыход да залішняй палітызыванасці мастацтва?
ВМ: Мне вельмі спадабалася апошняя заява Сяргея Міхалка, і ідэя ягонага новага альбома з песнямі, якія будуць адпавядаць актуальным падзеям. Мастацтва павінна гаварыць пра надзённае зараз жа, і ніяк іначай. А то выходзіць, што на вуліцы адбываецца адно, а людзі мастацтва як галаву ў пясок схавалі. Тэатр цяпер зусім не жыве з народам.
"НН": Менавіта таму вы ставілі п’есу Горкага "На дне" ў ізалятары на Акрэсціна?
ВМ: О, гэта вядомы міф. Некаторыя лічаць, што гэта быў сапраўдны спектакль з дэкарацыямі, з міліцыянтамі… Насамрэч, "паставіў" — гэта перабольшанне. У нас была чытка п’есы, было размеркаванне роляў.
Вось што цікава — калі нам перадавалі цукеркі, то абгорткі ад іх забіралі, а дзве вялікія торбы з раздрукоўкай п’есы Горкага прапусцілі. Магчыма, тут імя Горкага дапамагло — як-ніяк, вялікі пралетарскі пісьменнік.
"НН": Вы кажаце — тэатр бесканфліктны сёння. У 1990-я сітуацыя ў тэатры была іншай?
ВМ: Гэта быў такі спецыфічны час, года да 1995-га . Перабудова, раптоўна стала можна ўсё і знік вось гэты момант супраціву, паўсюль толькі "плюс", а мяне не цікавіць "плюс", мяне цікавіць "мінус". Мы тады былі ўсе ў ступары, бо не было чаго ставіць. Хай гэта смешна гучыць, але дзякуючы Лукашэнку з’явілася патрэба нешта ствараць.
Праўда гэта "нешта" не філасофскае, не глыбіннае, гэта, хутчэй, патрэба барыкадаў. Колькі тады з’явілася гістарычных п’ес! Далёка не ўсе вартыя, аднак цэлае пакаленне зацікавілася гісторыяй. Нам трэба займацца пошукам ідэнтычнасці. Цяпер у света зусім іншыя хуткасці, ідзе працэс глабалізацыі, і апроч экспансіі Расіі існуе яшчэ і экспансія Еўропы, не менш моцная. Нам трэба зразумець, наколькі важная самаідэнтыфікацыя. Інакш проста адным народам стане меней.
"НН": Ваш фільм "Тутэйшыя", зняты на замову "Белсата", трапіў у спіс забароненых Міністэрствам культуры на тэрыторыі Беларусі. Чаму, на вашу думку, гэта адбылося?
ВМ: Смешны спіс, смешная забарона — я б, дарэчы, таксама забараніў яго, але па іншых прычынах: яго варта было б перазняць, па-іншаму зрабіць. За што трапіў у спіс? Я чуў, што праз маю крыважэрнасць. Але мастак мае права пусціць кроў, калі гэта адбываецца на стужцы ці на аркушы паперы.
"НН": Калі б была прапанова, ці вярнуліся б вы ў тэатр?
ВМ: У мяне няма жадання вяртацца ў тэатр, усё адно выганяць праз два тыдні. Мне было б цікава, каб маладыя драматургі прынеслі мне свае творы, і мы маглі б з імі працаваць. Аднак менавіта з маладымі драматургамі.
* * *
Валер Мазынскі нарадзіўся 20 лютага 1947 у в. Вялікае Стахава (Барысаўскі раён) — тэатральны рэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі. Галоўны рэжысёр Коласаўскага тэатра ў Віцебску (1976–89).
Паставіў шэраг знакавых спектакляў — "Званы Віцебска" і "Кастусь Каліноўскі" паводле У.Караткевіча, "Сымон-музыка" паводле Якуба Коласа.
Паставіў шэраг знакавых спектакляў — "Званы Віцебска" і "Кастусь Каліноўскі" паводле У.Караткевіча, "Сымон-музыка" паводле Якуба Коласа.
Ад 1991 у Мінску. Стварыў (1993)
У 2000 Мазынскі быў звольнены з "Вольнай сцэны". Заснаваў незалежны тэатр з такой самай назвай. Да 2003 "Вольная сцэна" была адзіным незалежным беларускамоўным тэатрам. Яму стварылі немагчымыя для выжывання ўмовы і змусілі зачыніцца. Фінальным спектаклем быў "Прынц Мамабук" паводле А.Дударава — эпатажная камедыя з алюзіямі на беларускую рэчаіснасць. Пасля звальненьня з тэатра Мазынскі працаваў вартаўніком, будаўніком і вахцёрам. Трапіў на суткі падчас
У 2008 годзе зняў тэлефільм паводле п’есы Янкі Купалы "Тутэйшыя". У 2011 — дакументальную стужку "Як пошуг маланкі" пра дзеяча нацыянальна-вызвольнага руху 1950-х Расціслава Лапіцкага. Зрэжысіраваў больш як 30 аўдыёкніг. Мае двух сыноў — Васіля ды Яўгена.