Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце», прысвечаны 75-годдзю Міхася Стральцова, адбудзецца ў Мінску

Источник материала:  
15.02.2012 14:24 — Новости Культуры


14 лютага на Чыжоўскіх могілках адбылося ўскладанне кветак да магілы класіка беларускай літаратуры, лаўрэата дзяржаўнай прэмі імя Янкі Купалы Міхася Стальцова, якому ў гэты дзень споўнілася 75 гадоў.

Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце», прысвечаны 75-годдзю Міхася Стральцова, адбудзецца ў Мінску

Пакланіцца аўтару бліскучых літаратуразнаўчых эсэ, хрэстамацыйных апавяданняў і вершаў прыйшлі ягоныя сябры, паплечнікі па літаратуры, кіраўнікі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Над магілай выдатнага майстра слова прагучалі вершаваныя радкі з ягонай апошняй прыжыццёвай кнігі «Мой свеце ясны». Сваімі ўспамінамі аб старэйшым сябры падзяліліся паэты Уладзімір Някляеў і Леанід Дранько-Майсюк.

25-26 лютага ў Менску адбудзецца міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце», прысвечаны 75-годдзю Міхася Стральцова.

Сярод удзельнікаў Солья Крапу (Фінляндыя/Швецыя), Дмытро Лазуткін (Україна), Петэр Мільчак (Славакія), Мары Сілкеберг (Швецыя), Олена Стэпаненка (Україна), Любоў Турбіна (Расія), Алесь Аркуш (Полацак/Беласток), Сяргей Балахонаў (Гомель), Дзмітрый Дзмітрыеў (Магілёў), Дар’я Ліс (Залессе), Тацяна Нядбай (Варшава), Сяргей Прылуцкі (Кіеў), Андрэй Адамовіч, Валянцін Акудовіч, Маргарыта Аляшкевіч, Міхал Анемпадыстаў, Ігар Бабкоў, Раіса Баравікова, Лявон Баршчэўскі, Алеся Башарымава, Генадзь Бураўкін, Вера Бурлак, Ася Волкава, Леанід Галубовіч, Адам Глобус, Аксана Данільчык, Леанід Дранько-Майсюк, Галіна Дубянецкая, Віктар Жыбуль, Каця Зыкава, Анатоль Івашчанка, Югася Каляда, Зміцер Колас, Ігар Кулікоў, Валерыя (Валярына) Кустава, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Маціеўская, Алена Пятровіч, Барыс Пятровіч, Алесь Разанаў, Людміла Рублеўская, Антон Рудак, Віталь Рыжкоў, Міхась Скобла, Віктар Слінко, Аксана Спрынчан, Анка Упала, Юлія Цімафеева, Вольга Чайкоўская (Мінск).

Арганізатары: Беларускі ПЭН-Цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Шведскі саюз пісьменнікаў, Інстытут імя Гётэ ў Мінску.



←В МГУ имени Кулешова открылась выставка четырех молодых художников

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика