Выйшаў дзявяты том збора твораў Васіля Быкава
Саюз беларускіх пісьменнікаў працягвае ўкладанне і выданне першага ў гісторыі поўнага збора твораў народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003).
Выйшаў з друку 9 том, які змяшчае кінасцэнарыі “Третья ракета”, “Альпийская баллада”, “Западня” (сцэнарый Л.Мартынюка пры ўдзеле В.Быкава), “Двое в ночи”, “Волчья стая”, “Долгие версты войны”, “Ушедшие в вечность (Обелиск)” (у суаўтарстве з Р.Віктаравым), “Его батальон” (пры ўдзеле А.Карпава), “На Чорных лядах” (сцэнарый В.Панамарова пры ўдзеле В.Быкава).
Творы падаюцца паводле храналагічнага прынцыпу на мове арыгіналаў: беларускай ці рускай. У “Каментарах” да твораў падаюцца значныя варыянтныя тэксталагічныя разыходжанні.
Рэдактар 9-га тома поўнага збора твораў Васіля Быкава — Алесь Пашкевіч, укладанне і каментары — Сяргея Шапрана.