Білеты на любыя канцэрты можна купіць у Маладзечне

Источник материала:  

Білеты на значныя канцэрты і шоу, што праходзяць у любым горадзе Беларусі, можна купіць у Маладзечне ў касах Палаца культуры і спартыўна-забаўляльнага цэнтра.

Ад пачатку лютага гэтыя касы ўваходзяць у сістэму электроннага распаўсюджвання білетаў kvitki.by, якая аб’ядноўвае больш за 40 гарадоў (больш за 200 кас) па ўсёй краіне. З нашага рэгіёна ў гэтую сістэму ўвайшлі Маладзечна, Вілейка, Смаргонь, Ашмяны.

Па словах намесніка дырэктара Палаца культуры Алы Яцыны, адпаведна і на любую імпрэзу, што адбываецца ў палацы, білет можна купіць у любым горадзе, дзе ёсць каса kvitki.by.

“Спачатку мы разава, на некаторыя імпрэзы, распаўсюджвалі свае білеты праз гэтую сістэму. Цяпер гэта сталае супрацоўніцтва. Мы спадзяёмся, што білеты на бліжэйшыя канцэрты і шоу – Сяргея Любавіна, Уладзіміра Данільца і Уладзіміра Маісеенкі, групы “На-на” – праз kvitki.by прададуцца добра”, – адзначыла Ала Яцына ў інтэрв’ю “РГ”.

Галоўны бухгалтар Палаца культуры Алена Марчук патлумачыла, што білет можна раздрукаваць, папярэдне аплаціўшы электронным плацяжом. Можна забраніраваць, а пасля ў касе заплаціць і забраць. Бронь дзейнічае 24 гадзіны. У маладзечанскай касе ўжо набылі білеты ў дэльфінарый, цырк, тэатр оперы і балета... Па словах Алены Марчук, пакуль што білеты прадаюцца без камісіі. Пасля камісія будзе складаць 3000 рублёў за білет коштам да 49000 рублёў, 5000 рублёў – за білет коштам ад 50000 да 200 000 рублёў, 10000 рублёў – за білет даражэйшы за 200 000 рублёў.

Графікі работы кас у гарадах нашага рэгіёна, а таксама афішы можна паглядзець на сайце kvitki.by.

Святлана ЦІШКО.

←"Еврофест-2012" станет национальным мини-"Евровидением"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика