Шведскі пасол ўзяў ўдзел у праекце «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі»

Источник материала:  
01.02.2012 17:41 — Новости Культуры

Шведскі пасол Стэфан Эрыксан прачытаў у межах гукавога праекта «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі» твор беларускага пісьменніка Сяргея Вітушкі «На Купалле» на мове арыгінала, паведамляе БелаПАН.

Шведскі пасол ўзяў ўдзел у праекце «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі»

Для гэтага ж праекта казкі Вітушкі выканалі 11 вядомых беларусаў. Гэта народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Адам Глобус, Андрэй Хадановіч, вядучая Тамара Лісіцкая, актрыса Ганна Хітрык, спевакі Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Алег Хаменка, Алесь Камоцкі і Сяржук Сокалаў-Воюш.

«Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі» — сумесны праект радыё «Рацыя» і партала Tuzin.FM.

Сяргей Вітушка — пісьменнік, гісторык, акцёр, журналіст, адзін з лідараў нефармальнага маладзёжнага руху ў 1980-х гадах. Кіраваў суполкай «Талака», якая займалася аховай помнікаў гісторыі і архітэктуры, адраджэннем народных святаў, ладзіла экалагічныя акцыі і культурныя мерапрыемствы, змагалася за стварэнне беларускіх класаў і школ. З 1991 года жыве ў Вільні (Літва), браў удзел у стварэнні беларускай гімназіі, дзе працаваў настаўнікам. Працаваў таксама на віленскім тэлебачанні і на радыё «Балтыйскія хвалі». Вымушаны быў спыніць актыўную дзейнасць праз праблемы са здароўем. У 2011 годзе выдана кніга казачных твораў яго аўтарства «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі», якую аформіў Міхал Анемпадыстаў.

«Мы хацелі б прысвяціць гэты праект усім тым, хто верыць у лепшае. І ўзрост тут не мае значэння, бо добрую развязку хочуць пабачыць як дзеці, так і іх бацькі», — сказаў БелаПАН каардынатар праекта рэдактар партала Tuzin.FMСяргей Будкін.

«Гэтыя казкі, як і само жыццё іх аўтара Сяргея Вітушкі, вучаць нас найперш не скарацца абставінам і верыць, што свет усе ж пераменіцца да лепшага», — адзначыў Будкін.

Ідэя праекта належыць гісторыку Сяргею Харэўскаму — ён прыдумаў зрабіць аўдыяпрацяг выданай кнігі.

Прэм`ера праекта адбудзецца ў эфіры радыё «Рацыя». Казкі Вітушкі ў выкананні вядомых асоб можна будзе слухаць штотыдзень пачынаючы з 4 лютага, у 10.30 па беларускім часе на частаце FM 98,1 у Гродне і Беластоку (Польшча), а таксама на частаце 99,2 FM у Брэсце і праз інтэрнэт.

Дзякуючы радыё «Рацыя» выйдзе і дыск «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі». Яго прэзентацыя адбудзецца 19 лютага (нядзеля) у кнігарні «ЛогвінаЎ» (Мінск, праспект Незалежнасці, 37а), пачатак у 14.00.



←16 премьер запланировали на февраль кинотеатры Минска

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика