Міністэрства культуры выносіць на абмеркаванне праект канцэпцыі Кодэкса аб культуры
20.01.2012 11:27
—
Новости Культуры
Праект канцэпцыі Кодэкса аб культуры выносіцца на абмеркаванне
Міністэрства культуры ініцыіруе адкрытае абмеркаванне праекта канцэпцыі Кодэкса аб культуры.
Чакаем вашых прапаноў па электроннай пошце ministerstvo@kultura.by і каментарыяў, якія вы можаце пакінуць на форуме пад гэтым паведамленнем.
Пры падрыхтоўцы канцэпцыі праекта Кодэкса аб культуры былі прааналізаваны навуковыя даследаванні, публікацыі ў сродках масавай инфармацыі, акты заканадаўства замежных дзяржаў, якія рэгулююць культурную дзейнасць.
Кодэкс аб культуры накіраваны на ўстанаўленне прававых, арганізацыйных, эканамічных і сацыяльных асноў культурнай дзейнасці, а таксама на рэгуляванне грамадскіх адносін у мэтах захавання і развіцця культурных каштоўнасцей.
Прыняцце Кодэкса аб культуры павінна:
- спрыяць далейшаму развіццю нацыянальнай культуры, як ключавога фактару ўмацавання беларускай дзяржаўнасці, праяўленню самабытнасці культуры беларускага народа, забеспячэнню захавання і развіцця матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны, эфектыўнаму выкарыстанню культурнага патэнцыялу краіны, падтрымцы культурных інавацый;
- прывесці да ўдасканальвання праваадносін у дадзенай сферы, завяршыць працэс фарміравання заканадаўства аб культуры як поўнай, лагічна паслядоўнай і эфектыўнай сістэмы прававых норм, здольнай вырашаць задачы прававога рэгулявання адносін у сферы культуры, забяспечыць максімальна поўную адпаведнасць гэтых норм сучаснаму развіццю культурнай дзейнасці і інавацыйным пераўтварэнням, якія неабходна правесці ў гэтай сферы, закласці прававое рэгуляванне дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў сферы культуры, актывізаваць творчыя ініцыятывы суб’ектаў культурнай дзейнасці для рэалізацыі новых творчых праектаў.
У ходзе распрацоўкі канцэпцыі праекта Кодэкса аб культуры ўлічаны вопыт замежных дзяржаў, прыняты да ўвагі міжнародныя абавязацельствы Рэспублікі Беларусь.
Спампаваць праект канцэпцыі Кодэкса аб культуры можна TUT.