Таварыства аховы помнікаў: Зыбіцкая па-ранейшаму пад пагрозай

Источник материала:  
17.01.2012 12:59 — Новости Культуры

Таварыства аховы помнікаў: Зыбіцкая па-ранейшаму пад пагрозай


Ініціыятыву Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры па выратаванню мінскай вуліцы Зыбіцкай (былой Гандлёвай) падтрымалі гараджане — людзі звярнуліся да гарадскіх уладаў з лістамі, у якіх была просьба правесці грамадскае абмеркаванне яе рэканструкцыі. Адказ кіраўніцтва горада на звароты ў таварыстве называюць фармальным.

Як паведамілі Naviny.by у Таварыстве аховы помнікаў, усяго у Мінгарвыканкам наконт Зыбіцкай было напісана каля 20 лістоў ад розных людзей, вядома пра шэсць адказаў з адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска. Па словах старшыні таварыства Антона Астаповіча, адказы "напісаныя пад капірку, толькі адрасаты розныя".

Таварыства аховы помнікаў: Зыбіцкая па-ранейшаму пад пагрозай

Наконт іх зместу Астаповіч кажа: "Прабачце, такога непрыкрытага падману, маніпулявання фактамі, цынізму, непавагі да сваіх жа грамадзян я даўно не сустракаў". Такія адказы "дыскрэдытуюць дзяржаўную ўладу і дзяржаўную палітыку", можна весці гаворку пра "спробу падрыву дзяржаўнай палітыкі ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, а канкрэтна тых прававых і навукова-абгрунтаваных палажэнняў, якія закладзены ў шэраг дакументаў, што рэгламентуюць працы ў гістарычным цэнтры нашай сталіцы, у тым ліку і палажэнняў Дэтальнага плана — горадабудаўнічага дакумента".

Астаповіч лічыць, што неабходна паўторна звяртацца да чыноўнікаў, каб прымусіць іх пачуць грамадскасць. Тэкст, які можа быць узорам для такога звароту, размешчаны на сайце Таварыства. 

Што тычыцца галоўнага патрабавання — правядзення грамадскага абмеркавання — у лісце Адміністрацыі Цэнтральнага раёна згадваецца, што такое абмеркаванне ўжо адбылося ў 2005 годзе. На гэтай падставе і грунтуецца адмова ў правядзенні грамадскага абмеркавання праекта забудовы і добраўпарадкавання тэрыторыі па вуліцы Гандлёвай (правы бок) у межах вуліц Інтэрнацыянальнай і Максіма Багдановіча (аб’ект грамадска-бытавога прызначэння). Між тым Астаповіч падкрэслівае — такое грамадскае абмеркаванне сапраўды адбылося, яго вынікі не аспрэчваюцца: "Толькі хочам нагадаць, што гэта абмеркаванне Дэтальнага плана, самастойнай праектнай распрацоўкі, заказчыкам якой выступаў Мінгарвыканкам, выканаўцам КУП "Мінскграда". Распрацаваны Дэтальны план на аб’ект пад шыфрам 27/05 і, як горадабудаўнічы дакумент, утрымлівае рэгламенты правядзення прац, як на паасобных пляцоўках Гістарычнага цэнтра, так і на ўсёй яго тэрыторыі ў цэлым. Але ён не ўтрымлівае архітэктурна-планіровачных рашэнняў".

Таварыства аховы помнікаў: Зыбіцкая па-ранейшаму пад пагрозай

У лісце згадана, што праект забудовы і добраўпарадкавання тэрыторыі па вул. Гандлёвай (правы бок) у межах вуліц Інтэрнацыянальнай і Багдановіча выкананы ў адпаведнасці з Дэтальным планам рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўлення і добраўпарадкавання Гістарычнага цэнтра горада Мінска. Аднак кіраўнік таварыства настойвае на тым, што Дэтальны план прадугледжвае зрабіць вуліцу Гандлёвую пешаходнай, а ў распрацоўваемым праекце прапануецца пабудова падземнага паркінгу амаль на 200 машынамесцаў. 

Навошта на пешаходнай вуліцы будаваць паркінг, пытаецца Астаповіч: "Растлумачце, аўтамашыны — гэта зараз паветраны транспарт?"

Летась Таварыствам аховы помнікаў быў распрацаваны эскізны праект рэгенерацыі тэрыторыі Зыбіцкай, якім прадугледжана аднаўленне страчаных гістарычнай планіровачнай структуры, будынкаў і збудаванняў, гістарычнага ландшафту. Гэты праект перамог у намінацыі "Рэстаўрацыя, рэканструкцыя і аднаўленне аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны" на міжнародным архітэктурным конкурсе "Леанарда 2011". Праект-пераможца  стаў увогуле адзіным беларускім на "Леанарда", намінацый жа на конкурсе было сем.

Але, нягледзячы на высокія адзнакі, праектная прапанова была праігнаравана на афіцыйным узроўні. Са слоў Астаповіча, на застройку вуліцы знайшліся інвестары, — дарэчы, з Расіі. Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры ўзгадніла праект афіцыйны (распрацоўшчык — "Мінскпраект"), хаця і прапанавала дапрацаваць яго згодна з нацыянальнымі нарматыўнымі, міжнароднымі метадычнымі дакументамі, улічыць прапановы Таварыства. Такім чынам, мяркуе Астаповіч, над Зыбіцкай па-ранейшаму вісіць пагроза рэканструкцыі без грамадскага абмеркавання.
 

←XIX Минская международная книжная выставка-ярмарка пройдет в НВЦ "БелЭкспо" 8-12 февраля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика