"Жаніцьба Цярэшкі". Ажанілі нават пасла Швецыі
07.01.2012 23:50
—
Новости Культуры
"Жаніцьба Цярэшкі". Ажанілі нават пасла Швецыі
Напярэдадні праваслаўнага Раства ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці прайшоў традыцыйны абрад "Жаніцьба Цярэшкі". Нашы продкі прыдумалі гэты абрад для таго, каб моладзь з розных вёсак магла весела і як бы выпадкова знаёміцца паміж сабою. Кожны мужчына ў гэты вечар становіцца Цярэшкай і выбірае сабе "жонку". Сэнс забавы - згуляць жартаўлівае вяселле з вялікай колькасцю народных песень, танцаў і жартаў.
Традыцыйна дзея адбываецца ў вялікай хаце.
!["Жаніцьба Цярэшкі". Ажанілі нават пасла Швецыі](http://www.21.by/pub/news/2012/01/1325977201842768.jpg)
Аднак у гэтым годзе ўсе пачалося з карагодаў вакол вогнішча. Большасць пар вызначылася ўжо тут.
!["Жаніцьба Цярэшкі". Ажанілі нават пасла Швецыі](http://www.21.by/pub/news/2012/01/1325977201919422.jpg)
Перад тым, як зайсці ў дом, дзяўчаты ў жартаўлівай гульне вызначалі, праз колькі месяцаў выйдуць замуж. Для гэтага яны з заплюшчанымі вачыма абдымалі плот. Кожная дошчачка сімвалізуе адзін месяц.
!["Жаніцьба Цярэшкі". Ажанілі нават пасла Швецыі](http://www.21.by/pub/news/2012/01/1325977201968846.jpg)
Пачатак уяўляе сабой звычайную танцавальную вечарынку: полька, кракавяк, падэспань…
!["Жаніцьба Цярэшкі". Ажанілі нават пасла Швецыі](http://www.21.by/pub/news/2012/01/1325977202002566.jpg)
!["Жаніцьба Цярэшкі". Ажанілі нават пасла Швецыі](http://www.21.by/pub/news/2012/01/1325977202012120.jpg)
!["Жаніцьба Цярэшкі". Ажанілі нават пасла Швецыі](http://www.21.by/pub/news/2012/01/1325977202026278.jpg)
!["Жаніцьба Цярэшкі". Ажанілі нават пасла Швецыі](http://www.21.by/pub/news/2012/01/1325977202036988.jpg)
Потым моладзь запрашае самых шаноўных удзельнікаў – “бацьку” і “матку”.
!["Жаніцьба Цярэшкі". Ажанілі нават пасла Швецыі](http://www.21.by/pub/news/2012/01/1325977202055009.jpg)
У нейкі момант абвяшчаецца: “А ці не пажаніць нам Цярэшку?” “Матка” вядзе гульню, “бацька” дапамагае, падбіраюць пары. Сімвалічная “жаніцьба“ маладых здзяйсняецца па чарзе падчас адмысловага танца-рытуала.

![]() |
Пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан |

Аб сваіх сімпатыях удзельнікі павінны ўпотай паведаміць “матцы” перад гульнёй, іначай ёсць небяспека атрымаць непажаданага партнёра. “Матка” бярэ за руку хлопца, “бацька” - дзяўчыну, спяваючы, выводзяць у круг выбраную пару, і “перакручваюць” іх разам у абрадавым танцы. Гэту пару сімвалічна “пажанілі”, яны становяцца “дзядулькай” і “бабулькай”. Тады выбіраюць наступную пару, потым наступную…
Самая эмацыйная і вясёлая частка ігрышча – гульні і выпрабаванні, праз якія праходзяць “маладыя"
Напрыклад, у гэтай гульні пары садзіліся на лаўку спінай адзін да аднаго і па камандзе паварочваліся. Калі напрамак супадаў, "маладыя" цалаваліся.
!["Жаніцьба Цярэшкі". Ажанілі нават пасла Швецыі](http://www.21.by/pub/news/2012/01/1325977202063567.jpg)
!["Жаніцьба Цярэшкі". Ажанілі нават пасла Швецыі](http://www.21.by/pub/news/2012/01/1325977202082196.jpg)
!["Жаніцьба Цярэшкі". Ажанілі нават пасла Швецыі](http://www.21.by/pub/news/2012/01/1325977202092320.jpg)
А ў гэтай забаве пацалаваць "нявесту" было даволі складана - даскочыць да яе маглі толкі самыя спрытныя.
!["Жаніцьба Цярэшкі". Ажанілі нават пасла Швецыі](http://www.21.by/pub/news/2012/01/1325977202112398.jpg)
!["Жаніцьба Цярэшкі". Ажанілі нават пасла Швецыі](http://www.21.by/pub/news/2012/01/1325977202123409.jpg)
Закончыўся абрад традыцыйным святочным частаваннем.
!["Жаніцьба Цярэшкі". Ажанілі нават пасла Швецыі](http://www.21.by/pub/news/2012/01/1325977202140881.jpg)
!["Жаніцьба Цярэшкі". Ажанілі нават пасла Швецыі](http://www.21.by/pub/news/2012/01/1325977202150941.jpg)
!["Жаніцьба Цярэшкі". Ажанілі нават пасла Швецыі](http://www.21.by/pub/news/2012/01/1325977202170475.jpg)

"Я ніколі не прысутнічаў на такім абрадзе, таму з задавальненнем прыняў запрашэнне. Я ў захапленні, для мяне гэта вялікая прыгода. Вельмі прыемна, што ёсць людзі, якія захоўваюць гэтыя традыцыі", - падзяліўся ўражаннямі пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан.