Расіянін купіў шляхецкую сядзібу пад Пружанамі
04.01.2012 12:48
—
Новости Культуры
Расіянін купіў шляхецкую сядзібу пад Пружанамі
ЕўрарадыёЛіноўская сядзіба і крухмальны завод каштавалі расіяніну Блінову 1 мільярд 100 мільёнаў беларускіх рублёў.
Пружанскія чыноўнікі кажуць, што сядзіба ў вельмі дрэнным стане, асабліва яе левая частка. Але захаванасць Ліноўскай сядзібы як гісторыка-культурнай спадчыны была адной з умоваў продажу.
Дарэчы, Ліноўскі крухмальны завод беспаспяхова спрабавалі прадаць цягам усяго мінулага года. Як паведамляла газета “Раённыя будні”, на паўторны аўкцыён стартавы кошт продажу быў паніжаны на 20%. Паводле афіцыйнай інфармацыі, прадаць завод удалося з перавышэннем стартавага кошту на 5%.
Між тым за 15 кіламетраў знаходзіцца яшчэ адзін крухмальны завод. Яго пабудавалі кітайцы.
Пакупнік сядзібы і завода Бліноў — адзін з уладальнікаў сумеснай беларуска-расійскай фірмы. Яна адзіная падала заяўку на аўкцыён па продажы, кажуць у камісіі па ліквідацыі Ліноўскага крухмальнага завода.