Беларускі шоу-бізнэс: ТОП-10 падзей года

Источник материала:  
31.12.2011 10:02 — Новости Культуры

Беларускі шоу-бізнэс: ТОП-10 падзей года

Звязда
2011 год прынёс свае карэктывы не толькі ў палітыку і эканоміку Беларусі, але і ў сферу шоу-бізнэсу. Заканчэнне года — гэта заўсёды падвядзенне вынікаў. "Звязда" вырашыла не заставацца ўбаку і склала свой рэйтынг: аглядальнікі Ілья Лапато і Вікторыя Целяшук прааналізавалі найбольш гучныя падзеі з жыцця беларускай каля-свецкай — песеннай і экраннай — тусоўкі і склалі "ТОП-10" падзей года.

1. Рэбрэндзінг года — Белтэлерадыёкампанія (далей — БТ).

Менавіта ў 2011-м сваё існаванне спынілі тэлеканалы "ЛАД" і "Першы нацыянальны". Замест іх у айчынным тэлеэфіры прапісаліся "Беларусь-1" і "Беларусь-2".

Зрэшты, пачаць трэба з яшчэ больш важнага і ранейшага: на БТ змяніўся кіраўнік — Аляксандр Зімоўскі саступіў крэсла кіраўніка Генадзю Давыдзьку — акцёру, рэжысёру і дэпутату. Цалкам лагічна, што перастаноўка выклікала і некаторыя іншыя адстаўкі — так, свае пасады пакінулі намеснікі старшыні БТ Сяргей Кухто (цяпер кіруе тэлеканалам БелМузТБ) і Аляксандр Мартыненка (пакуль што не агучвае далейшых планаў).

2. Вяртанне года — праект "Еўрафэст" (БТ).

Пасля некалькіх, мякка кажучы, не зусім зразумелых унутраных адбораў і няўдалых выступленняў на "Еўрабачанні" адбылося тое, пра што так гучна ўсе думалі ўголас — адбор вярнуўся на "першую кнопку" ў рэчышча абноўленага тэлепраекта "Еўрафэст". Амаль 150 заявак ад выканаўцаў і аўтараў, якія захацелі ўзяць удзел у сёлетнім адборы — лепшы доказ таго, наколькі творчая тусоўка засумавала без "Еўрафэсту".

3. Прадказальнасць года — Гран-пры "Славянскага базару ў Віцебску".

Не трэба быць нобелеўскім лаўрэатам па матэматыцы, каб падлічыць, колькі гадоў у слаўным Беларускі шоу-бізнэс: ТОП-10 падзей годагорадзе Віцебску праходзіць "Славянскі базар". Сёлета шаптуны ў кулуарах яшчэ задоўга да фіналу конкурсу маладых выканаўцаў прадракалі, што Гран-пры ў любым выпадку аддадуць беларускаму артысту — як жа можна, у юбілейны ХХ фестываль пакінуць краіну-гаспадыню без узнагароды...

Прыемна, што тытул пераможцы ва ўпартай і няпростай барацьбе ў выніку заваявала спявачка Алена Ланская — галасістая, таленавітая і проста прыгожая дзяўчына. У канцы 2011-га Алена, у творчым багажы якой назапасілася ўжо некалькі ўзнагарод з міжнародных конкурсаў, атрымала яшчэ больш ганаровы тытул. У свае 26 спявачка стала самай маладой заслужанай артысткай Беларусі і, такім чынам, своеасаблівай.

4. Ракіроўка года: Саша Паўлава — Марына Грыцук (АНТ).

Вопыт вядучай на галандскім тэлебачанні не дапамог Сашы Паўлавай замацавацца на беларускім ТБ. У новым сезоне з пышнагрудай бландзінкай кіраўніцтва АНТ... не працягнула кантракт. Адпрацаваўшы на АНТ два гады, Паўлава вымушана была шукаць працу за мяжой. А вось маці траіх дзяцей, былая ўдзельніца гульні КВЗ Марына Грыцук на экран сёлета вярнулася. Аднак, як сцвярджае сама тэлевядучая, нікуды яна не знікала: проста "спачатку была цяжарнасць, а пасля — праца на расійскім ТБ".

5. Тусоўшчыца года — Ганна Бонд.

Калі б гэтай эпатажнай тэлевядучай БелМузТБ не існавала, яе варта было б прыдумаць. Мала хто з айчынных "свецкіх львіц і львоў" здольны публічна пасмяяцца не толькі з суседа, але найперш з сябе і нават назваць сябе... дурніцай! Жонка галоўнага рэжысёра Белдзяржцырка Ганна Бандарчук умела спалучае хатнія клопаты з працай на ТБ. "Ноч з Ганнай Бонд" не паглядзеў хіба што лянівы (ролікі выкладваюцца ў інтэрнэт). Беларускаму ТБ яўна не хапала долі здаровай эксцэнтрыкі і таго, хто пагодзіцца ўзяць на сябе ролю галоўнага фрыка. У Ганны ёсць усе шанцы заняць гэту нішу.

6. "Інтэрнэт-зорка" года — "беларуская Барбі" Кацярына Коба.

Беларускі шоу-бізнэс: ТОП-10 падзей годаЯк стаць папулярным у інтэрнэце? Сакрэтам, безумоўна, можа падзяліцца адна з самых папулярных "зорак" сацыяльных сетак Каця Коба, якую ў народзе ахрысцілі "беларускай Барбі". Больш за 43 тысячы (!) чалавек падпісаліся на персанальную старонку Каці "вКонтакте". Багата наведнікаў і на сайце беларускай лялькі — www.bаrbіе.bу.

Сама Каця тлумачыць папулярнасць трохі разгублена: "Мая вядомасць у інтэрнэце — гэта загадка для ўсіх, у тым ліку для мяне. Зарэгістравалася ў сетцы тры гады таму. Пасля фотаздымкі пачалі капіраваць у групы накшталт "Прыгожыя людзі". Так усё і пачалося. У мяне мала фрэндаў — усяго тысяча. І альбомаў толькі дзевяць..."

Як паказаў эфір з Кацяй на адным з электронных рэсурсаў, сама Каця Коба — дастаткова маральная дзяўчына. Яна хрысціянка і стараецца быць прыкладнай маці і жонкай.

7. "Прыгажуня года" — Іна Грабоўская, пераможца конкурсу "Mіss Yасht Mоdеl Іntеrnаtіоnаl-2011".

Беларуская мадэль з галівудскай усмешкай Іна Грабоўская ў барацьбе за карону "Міс Яхта Мадэль Інтэрнэшнл-2011" абышла 62 канкурэнткі з усяго свету. Між іншым, на конкурсе беларуска апынулася зусім выпадкова. Замест яе на конкурс збіралася Ганна Малібога, аднак тая ў апошні момант папрасіла сяброўку яе замяніць. У выніку Іна перамагла амаль ва ўсіх прамежкавых турах конкурсу і ў фінале акрамя кароны атрымала 10 тысяч долараў.

Для дзяўчыны гэтая перамога стала другой за сёлетні год: на конкурсе "Міс бікіні свету інтэрнэшнл" у Кітаі беларусцы прысудзілі тытул 2-й віцэ-міс.

Самае цікавае, што на конкурсы Іна ездзіла сама — ніякія арганізацыі, што адказваюць у Беларусі за падрыхтоўку мадэляў да падобных мерапрыемстваў, яе не рыхтавалі.

Іншымі прэтэндэнткамі на тытул "Міс года" варта назваць "Міс Беларусь-2010" Людмілу Якімовіч і вядучую СТБ Ірыну Ханулік-Рамбальскую. Першая заваявала тытул 1-й віцэ-міс на конкурсе "Міс Suрrаnаtіоnаl" у Польшчы, а другая стала "Місіс топ-мадэль" на конкурсе "Місіс свету".

8. Арышт года — Саша Варламаў.Беларускі шоу-бізнэс: ТОП-10 падзей года

Вядомы беларускі дызайнер і экс-кіраўнік фестывалю моды і фота "Млын моды" Саша Варламаў быў абвінавачаны ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў і 20 мая 2011 года арыштаваны. Дызайнера абвінавачваюць у прысваенні грашовых сродкаў, якія выдаткоўваліся на дзейнасць Цэнтра моладзевай моды БДУ. Паводле апошніх звестак, тэрмін папярэдняга расследавання па справе экс-кіраўніка "Млына моды" працягнуты да 19 лютага 2012 года. Сёння кіраўніком праекта "Млын моды" з'яўляецца былая вучаніца Варламава Алена Запёкіна.

9. Расчараванне года — Нацыянальная музычная прэмія ў галіне эстраднага мастацтва.

Гэта падзея абяцала стаць святам беларускага шоу-бізнэсу. Атрымалася — першым блінам. Нацыянальную музычную прэмію задумвалі, як шоу, якое аб'яднае розныя катэгорыі артыстаў, а прэмія стала проста раздачай сланоў — часткова прадказальнай, часткова вельмі спрэчнай, у цэлым — мала цікавай для саміх удзельнікаў.

Вядома, крытыкаваць — не будаваць, таму мы паспрабуем паверыць у арганізатараў прэміі, якія, прынамсі, шоу на сцэне сёлета ўсё ж зладзілі — тыя танцавальныя нумары, якія папярэднічалі адкрыццю канвертаў, сапраўды ўразілі.

Але каб гледачы стаялі ў чэргах па білеты, а выканаўцы, паэты, кампазітары і пра-

дзюсары — у чэргах па заяўкі, стваральнікам прэміі давядзецца яшчэ добра папрацаваць. Галоўнае, каб інтрыга прэміі не знікала задоўга да адкрыцця канвертаў...

10. "Бусел" года

Выбраць кагосьці аднаго ў гэтай намінацыі мы не змаглі. Усё ж нараджэнне дзіцяці — заўжды радасная і хвалюючая для бацькоў падзея, незалежна ад іх узросту і статусу. Таму хіба што прыгадаем і павіншуем тых артыстаў, у чые сем'і сёлета "завітаў" бусел — Вадзіма Галыгіна і Вольгу Вайніловіч (экс-удзельніцу "Топлес") — з сынам, Аляксея і Алену Хлястовых — з дачкой, актрысу і спявачку Ганну Хітрык і акцёра Сяргея Рудэню — з сынам, спявачку Жанет і беларускага асілка Паўла Сароку — з дачкой.

Культурных і "тусовачных" падзей сёлета сапраўды было шмат. Чаго вартыя толькі выступленні ў Мінску калумбійкі Шакіры або ўкраінскіх рокераў з "Океана Эльзи" (між іншым, чым не "Ажыятаж на білеты года"?). Сваімі канцэртамі сёлета парадавалі MОBY і эпатажныя танцоры KАZАKY, англійскі дуэт HURTS і японская піяністка Кейко Мацуі... А ўзяць хоць бы абнаўленне "Тэлебарометра" — дробязь, а якасная.

Новы 2012 год абяцае новыя падзеі: напрыклад, вяселле... Дзмітрыя Калдуна.

Як стала вядома зусім нядаўна, адзін з зайздросных халасцякоў руска-беларускай прасторы Дзмітрый Калдун у новым годзе якраз збіраецца пабрацца шлюбам. З кім, дзе і як гэта будзе? Спяшацца не будзем. Падрабязнасці чытайце ў "Звяздзе" неўзабаве. Пакуль жа прычакаем новы год, які прынясе новых "сланоў".

←Гомельский театр пародий участвует в финале шоу “Фактор смеха”

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика