Мінкульт шукае дырэктара для Мірскага замка

Источник материала:  
30.12.2011 14:57 — Новости Культуры

Мінкульт шукае дырэктара для Мірскага замка

  • Сняжана Інанец, TUT.BY

На сайце Міністэрства культуры з’явілася цікавая вакансія. З 15 снежня па 14 студзеня праводзіцца конкурс на пасаду дырэктара музея “Замкавы комплекс “Мір”. Патрабаванні да кандыдатаў: вопыт працы ў музейных установах альбо ў маркетынгавай сферы.

Нагадаем, 10 снежня мінулага года Мірскі замак адчыніў дзверы пасля рэстаўрацыі, якая выклікала ў навукоўцаў шмат пытанняў. І нават звычайных наведвальнікаў здзіўляе наяўнасць ліфта ў замкавых пакоях.

TUT.BY звярнуўся да эксперта з пытаннем: які чалавек нарэшце зможа прынесці карысць гэтаму помніку архітэктуры? І з чаго яна, карысць, можа складацца?

Гісторык-культуролаг Антон Астаповіч лічыць, што дырэктар – гэта перш за ўсё менеджэр. Нават калі ты – дырэктар замка.

- У нас часта мяркуюць, што дырэктарам тэатра павінен быць акцёр, а дырэктарам музея – навуковец. Гэта ўсё лухта. На такой пасадзе неабходны менавіта менеджэр, у якога будзе намеснік па навуковай частцы. Ён і забяспечыць ўвесь навуковы працэс.

Акрамя таго Антон Астаповіч падкрэсліў: добра, што адбор праводзіцца менавіта на конкурснай аснове. І прывёў як прыклад Нясвіжскі запаведнік.

- Год таму там таксама праводзіўся конкурс на замяшчэнне пасады дырэктара. У конкурсе перамог Сяргей Клімаў, які зараз узначальвае Нясвіжскі запаведнік. На мой погляд, менавіта ў яго здольнасці добрага ўпраўленца. Ён, хоць і мае польскую доктарскую ступень, якую тарыфікаваў тут як кандыдатскую, ніколі не даспануе сябе навукоўцам. Ён даспануе сябе як музейны менеджэр. Вось хацелася б, каб і ў Мірскім замку быў такі.

На думку Антона Астаповіча, пры ўсім гэтым да папулярызацыі архітэктурнага помніка патрэбна ставіцца асцярожна.

- Тут трэба, каб Мірскі замак не пераўтварыўся з сімвала і сапраўды аб’екта гісторыі і культуры ў стопрацэнтны камерцыйны аб’ект. Менавіта папулярызацыі яму жадаць і не трэба.

- Што можа зрабіць новы дырэктар для Мірскага замка?

- Самы прынцыповы момант - падчас рэстаўрацыі быў сапсаваны культурны ландшафт вакол замка. Каб ўсё выправіць, трэба гэтае найноўшае добраўпарадкаванне – проста пад нож і аднаўляць гістарычны культурны ландшафт. Здаецца, каб засталося хаця б тое, што было да рэканструкцыі, як у 30-50 гады, было б значна лепш.

Пры гэтым А. Астаповіч сумняваецца, што такое аднаўленне магчыма наогул, паколькі на добраўпарадкаванне ўжо былі выдаткаваны і засвоены сур'ёзныя бюджэтныя сродкі.
←Выставка бисера в Могилеве

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика