Марыя Захарэвіч: Ёсць акцёры мудрыя, а ёсць старанныя
28.12.2011 08:00
—
Новости Культуры
Марыя Захарэвіч: Ёсць акцёры мудрыя, а ёсць старанныя
Аляксей Вайткун саставіў чарговую “Асабістую справу”. На гэты раз госцяй журналіста стала народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч.
Імя гэтай цудоўнай жанчыны ва ўяўленні многіх людзей непарыўна звязана з вобразам шчырай беларускі і якасцямі, якімі спадарыня Захарэвіч цягам больш чым паўвека надзяляе сваіх гераінь. У яе творчым багажы – больш за 60 роляў на сцэне Купалаўскага тэтра, бліскучыя работы ў кіно і на радыё. Аб жыцці ў жыцці, тэатры і мастацтве Марыя Георгіеўна, якая адзначыла ў гэтым годзе свой юбілей, распавяла ў прамым эфіры TUT.BY-ТВ.