Віцебскі тэатр эксперыментуе з класікай

Источник материала:  
22.12.2011 14:29 — Новости Культуры

Віцебскі тэатр эксперыментуе з класікай

Еўрарадыё
Расійскі тэатральны рэжысёр Юры Пахомаў прэзентуе віцяблянам сваю новую пастаноўку. Гэта спектакль “Банкрут” паводле п'есы Мікалая Астроўскага.

21 снежня адбыўся генеральны прагон, на які былі запрошаныя сябры тэатра і творчая інтэлігенцыя горада. А на сёння запланавана прэм’ера.

У афармленні сцэны выкарыстаная вядомая карціна Кустодзіева “Купчыха за гарбатай”. У тон ёй падабрана мэбля, выкананая ў форме садавіны і засцеленая прасцяганымі коўдрамі. Першая дзея нагадвае традыцыйную пастаноўку класічнай п’есы. Другая – пасоўвае гледача бліжэй да сучаснасці. Цалкам змяняюцца колеры і атмасфера, а вясковая моладзь ператвараецца ў “тусоўку” 80-х і цынічна “дацкоўвае” Самсона Сілавіча.

Першы глядач у Віцебску прыняў спектакль даволі стрымана. Нагадаем, што ў свой час кандыдатуру Пахомава разглядалі на месца мастацкага кіраўніка Нацыянальнага тэатра імя Якуба Коласа. 

←Жюри осталось довольно подготовкой всех участников полуфинала "Еврофеста"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика