У продаж паступиў альбом работ дызайнера Уладзіміра Цэслера
16.12.2011 09:20
—
Новости Культуры
У продаж паступиў альбом работ дызайнера Уладзіміра Цэслера
"Калекцыя Партызана" выпусціла альбом культавага мастака нашага часу.
Свежы альбом працаў Уладзіміра Цэслера — гэта тое, чаго нам напраўду не хапала: адзінкавыя працы мастака можна было ўбачыць на выставах плакатаў і куды больш рэдкіх персанальных выставах.
Новы альбом — спроба аб’яднаць усё, чым праславіўся Цэслер. І, скажам шчыра, спроба ўдалая.
Новы альбом — спроба аб’яднаць усё, чым праславіўся Цэслер. І, скажам шчыра, спроба ўдалая.
Саколкі і паштоўкі з правакацыйнымі надпісамі, лубкі нашага часу, знакамітыя персаніфікаваныя яйкі, геніяльныя рэкламныя плакаты — карацей альбом Your Tselser, ці "Ё Цэслер", ці "Ваш Цэслер" — як вам болей падабаецца — уяўляе з сябе сапраўдны Greatest Hits славутага мастака.














Болей за сто старонак з працамі мастка, а таксама дадатак — паштоўкі, якія кожны можа выразаць і выкарыстаць па простым прызначэнні. З улікам таго, што фотаальбомы апошнім часам увогуле карыстаюцца павышаным попытам, "Ваш Цэслер" трэба паспець ухапіць — наклад усяго 250 асобнікаў. Тым больш цана за такое выданне зусім невялікая — 110 тысяч рублёў.
Набыць альбом можна ў кнігарні "логвінаЎ", дзе 15 снежня з 19-й да 20-й адбудзецца аўтограф-сесія Уладзіміра Цэслера.