Падарунак ад выдавецтва

Источник материала:  
Падарунак ад выдавецтва

Энцыклапедыя “Максім Багдановіч” змяшчае больш за 600 старонак артыкулаў і фотаздымкаў.

Чуў, што ў Мінску нядаўна выдалі энцыклапедыю “Максім Багдановіч”. Раскажыце, калі ласка, што яна сабой уяўляе, а таксама дзе і за колькі яе можна набыць.Канстанцін ЛЯХ, Віцебск

Гэта кніга — своеасаблівы падарунак супрацоўнікаў выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” да дня нараджэння беларускага класіка Максіма Багдановіча. Энцыклапедыя накладам дзве тысячы экзэмпляраў выйшла якраз напярэдадні 120-гадовага юбілею паэта.— Выданне змяшчае каля 2000 артыкулаў вучоных, пісьменнікаў, крытыкаў, края-знаўцаў і журналістаў, — расказвае дырэктар выдавецтва Таццяна Бялова. — У іх, акрамя асвятлення зместу твораў паэта, іх тэматычнай і сюжэтнай накіраванасці, падаецца інфармацыя пра першыя публікацыі паэта, іх пераклады на замежныя мовы. Многія з матэрыялаў пра жыццёвы і творчы шлях паэта публікуюцца ўпершыню.Вялікую дапамогу ў стварэнні энцыклапедыі аказалі супрацоўнікі Літаратурнага музея Баг-дановіча ў Мінску, якія прадаставілі са сваіх фондаў фотаздымкі сям’і Багдановічаў. На старонках выдання можна таксама пазнаёміцца з кадрамі з фільмаў пра паэта, убачыць, як выглядаюць помнікі класіка ў нас і за мяжой, карціны і габелены, прысвечаныя яму.Энцыклапедыю можна набыць у кнігарнях і праз сайт выдавецтва www.bel-en.by. Кошт энцыклапедыі складае каля 115 тысяч беларускіх рублёў.

←Олег Сильванович: "Беларусьфильм" выпускает фильмы не только о войне

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика