У Гродна адзначылі ўгодкі смерці караля Стэфана Баторыя

Источник материала:  
14.12.2011 10:15 — Новости Культуры

У Гродна адзначылі ўгодкі смерці караля Стэфана Баторыя

Еўрарадыё
Іх ўшанавалі імшой на лаціне ў Гарадзенскай катэдры.

Імшу ў гонар памерлага 425 гадоў таму Баторыя правёў гарадзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч. У казані ён прыгадаў заслугі караля  Рэчы Паспалітай для абодвух народаў і для Гродна, паведамляе “Радыё Свабода”.

Пасля літургіі генеральны консул Польшчы Анджэй Хадкевіч разам з біскупам Кашкевічам усклалі вянок да адноўленай табліцы ў гонар Стэфана Баторыя. Пры гэтым у ганаровай варце стаялі сябры Гарадзенскага рыцарскага брацтва.

Нагадаем, што кароль часта жыў у Горадні. Падчас войнаў з Масквой у 1576-1582 гадах ён зрабіў мясцовы замак сваёй галоўнай рэзідэнцыяй.

←Перакладаючы "Слова пра паход Ігара", Гарэцкі прапускаў цьмяныя месцы?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика