У Горках знясуць дом, у якім жыў Максім Гарэцкі

Источник материала:  
13.12.2011 12:24 — Новости Культуры

У Горках знясуць дом, у якім жыў Максім Гарэцкі

HORKI.INFO
Будынак нібыта замінае праекту ўпарадкавання берагавой лініі Ніжняга возера да “Дажынак” 2012 года.

Класік айчыннай літаратуры пражыў на другім паверсе дома па адрасе Акадэмічная, 3 у кватэры нумар 5 усяго два гады – з 1926 па 1928. У Горках Гарэцкі працаваў загадчыкам кафедры беларускай мовы, літаратуры і гісторыі сельгасакадэміі.

У Горках знясуць дом, у якім жыў Максім Гарэцкі

У пачатку дзевяностых ў былой кватэры беларускага генія меўся размесціцца музей.
Але пазней было вырашана пакінуць памяшканне новым жыхарам. Музей Гарэцкага зрабілі ў чацвёртым корпусе БДСГА.

Дом жа застаўся на ўспамін. Пра тое, што тут некалі жыў Гарэцкі, можна даведацца з шыльды, размешчанай на сцяне будынка. Аднак бліжэйшым часам дом знясуць. Пра гэта расказалі яго жыхары. Іх ужо папярэдзілі пра знос і пра тое, што ўсім дадуць новыя кватэры ў іншай частцы горада.

У Горках знясуць дом, у якім жыў Максім Гарэцкі

Улады з домам Гарэцкага па законе, напэўна, могуць рабіць, што захочуць. Будынак не ўваходзіць у афіцыйны спіс гістарычнай спадчыны. 

Толькі вось з помнікам Леніну, які да "Дажынак" прыбяруць з галоўнай плошчы горада, у Горках збіраюцца абысціся больш гуманна. Каменны істукан не разаб’юць у друзачкі, як дом зоркі беларускай літаратуры, а беражна перанясуць у іншае месца – па “просьбах трудзяшчыхся”, напэўна.  
←Приз зрительских симпатий Национальной музыкальной премии получила Ирина Видова

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика