У Гомелі можа з'явіцца філіял Тэатра оперы ды балета
13.12.2011 08:45
—
Новости Культуры
У Гомелі можа з'явіцца філіял Тэатра оперы ды балета
Телерадиокомпания "Гомель"У Гомелі можа з'явіцца філіял Тэатра оперы ды балета, - пра гэта на цырымоніі перадачы статуса культурнай сталіцы Беларусі заявіў намеснік міністра культуры Беларусі Тадэўш стружэцкі. Ён адзначыў, што перадача высокага статусу не азначае спыненне культурнай дзейнасці ў абласным цэнтры. Напрыклад, налета ў Гомелі пройдзе Першы рэспубліканскі фестываль цыркавога мастацтва.
За час, пакуль Гомель быў культурнай сталіцай Беларусі, тут была адкрытая выставачная заля галерэі Гаўрыіла Вашчанкі, пачаў сваю працу пасля рэканструкцыі Палац культуры чыгуначнікаў, былі рэалізаваныя 85 выставачных праектаў. з поспехам прайшлі фестываль "Сожскі карагод" і міжнародны дзіцячы конкурс "Музыка надзеі".