Малдаўскія і латвійскія музыкі павезлі перамогу з конкурсу "Музыка надзеі", прайшоўшага ў Гомелі
08.12.2011 15:50
—
Новости Культуры
Малдаўскія і латвійскія музыкі павезлі перамогу з конкурсу "Музыка надзеі", прайшоўшага ў Гомелі
Телерадиокомпания "Гомель"У Гомелі падвялі вынікі і ўзнагародзілі пераможцаў 10-га Міжнароднага дзіцячага конкурсу “Музыка надзеі”. Удзел у ім прымалі больш за 70 юных музыкаў Беларусі, Бельгіі, Украіны, Казахстана.
Конкурс праходзіў на базе гомельскай дзіцячай музычнай школы імя Чайкоўскага. Асноўнай намінацыяй конкурсу сёлета была “струнныя смычковыя інструменты”. Удзельнікі спаборнічалі ў двух узроставых групах. У склад журы ўваходзілі вядучыя выкладчыкі Беларускай Дзяржаўнай акадэміі музыкі, нацыянальнай музычнай акадэміі Ўкраіны, а таксама майстры з Балгарыі, Малдовы і Польшчы.