У "Еўрафэсце" ўдзельнічае Віталь Качаткоў
У адборачным туры конкурсу “Еўрафэст” прыняў удзел маладзечанец Віталь Качаткоў. Журы праслухала песню “Ікар” у пятніцу, 2 снежня.
Ці прайшоў маладзечанскі бізнесмен у паўфінал “Еўрафэста”, павінна стаць вядома з дня на дзень.
Віталь Качаткоў прадставіў англамоўную версію песні “Ікар”. Тэкст да яе напісаў беларускі прадзюсар і кампазітар Віктар Рудэнка, які таксама займаўся прадакшанам твора.
Віталь Качаткоў выступіў на закрытым праслухоўванні пад нумарам 71. Паводле афіцыйнага сайта “Еўрафэста”, сёлета на конкурс падалі заяўкі больш за сто выканаўцаў.
Песню “Ікар” стварылі дзякуючы сумеснаму праекту “РГ” з Віталём Качатковым "Напішам песню разам". Падрабязней чытайце пазней.
Зоя ХРУЦКАЯ.
Даведка "РГ". Прадакшн - працэс падрыхтоўкі да стварэння фільма, песні, рэкламнага роліка ці іншага твора.
Праслухаць песню "Ікар":
"Ікар" Віталя Качаткова
Спампаваць: Ikar. VKochetkov.promodj.ru.mp3 (5757kb)