У Гродне пачалася рэканструкцыя дома-музея Максіма Багдановіча
29.11.2011 13:02
—
Новости Культуры
У Гродне пачалася рэканструкцыя дома-музея Максіма Багдановіча
Шыльда “У гэтым доме жыў Максім Багдановіч” з’явілася на будынку апошняй чвэрці 19-га стагоддзя толькі ў 1957 годзе, да 40-годдзя смерці паэта.
Распавядае гарадзенскі краязнаўца Андрэй Вашкевіч:
-Існуе некальні версій пра тое, дзе жыў Багдановіч у дзяцінстве. Найбольш верагодная – ён жыў у іншым будынку на той жа вуліцы, і той будынак быў знесены ў савецкі час. А гэты будынак зрабілі музеем. Ён таксама ўяўляе гістарычную каштоўнасць. Калі ўзяць Новы Свет – менавіта так павінна была выглядаць яго забудова ў 80-90-ыя гады 19 стагоддзя.
Сёлета ў траўні святкавалася 25-годдзе стварэння дома-музея Максіма Багдановіча ў Гродне. 16 траўня 1986 года ў гэтым будынку адкрыўся літаратурны аддзел гісторыка –археалагічнага музея.
У 1995-м годдзе ён стаў называцца домам-музеем Багдановіча. Сёння гэта больш за 13 тысяч адзінак экспанатаў, 130 квадратных метраў плошчы, вялікая колькасць арыгіналаў і незначная колькасць копій.
Экспазіцыя мае некалькі залаў: партрэтная галерэя знакамітых людзей; літаратурна-грамадскі рух канца ХIХ – пачатку ХХ стагоддзяў; гродзенскі перыяд жыцця сям’і Багдановічаў.
Ёсць чатыры мемарыяльныя пакоі: кабінет бацькі, пакой маці, дзіцячы пакой, гасцёўня, а таксама аддзел “Гродзеншчына літаратурная: мінулае і сучаснае”.
Сярод экспанатаў музея – асабістыя рэчы паэта, дакументы, лісты і іншыя рэчы сям’і Багдановічаў, прадметы побыту канца ХIХ – пачатку ХХ ст., пісьмовыя сведчанні грамадскага і літаратурнага жыцця таго часу, літаратурная спадчына паэтаў і празаікаў Гродзеншчыны – М.Васілька, А.Карпюка, В.Быкава, Л.Ялоўчык, Д.Бічэль, Ю.Голуба, А.Пяткевіча і інш.
У снежні 2011 года адзначаецца 120-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Гродзенцаў з нагоды гэтай даты чакае сюрпрыз: канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча.