Фатограф Яўген Казюля прэзентуе вынiк шматгадовай творчасці
29.11.2011 07:00
—
Новости Культуры
Фатограф Яўген Казюля прэзентуе вынiк шматгадовай творчасці
29 лiстапада ў 17.00 у Нацыянальным гiстарычным музеi (вул. Карла Маркса, 12) адкрываецца Яўгена Казюлi “Сцежкі творчасці. Фрагменты”.
Больш за пяцьдзесят гадоў у фатаграфіі – гэта не проста лічба, якая падкрэслівае твой сталы ўзрост, а звілістая сцежка жыцця, падобная на бясконца доўгую стужку фотапленкі, на якой дзень за днем, крок за крокам адбіліся падзеі, вобразы, пачуцці ад сустрэч на творчым шляху. Сухі матэматычны падлік: калі б штодзень я рабіў только па аднаму кадру, то ў маім фатаграфічным багажу было б больш за дваццать тысяч негатываў. На самой справе іх значна больш – рознай вартасці для аўтара і рознай меры цікавасці для гледача. У пошуках ідэі, як у адной, няхай і вялікай, выставе паказаць зробленае, прыгадаў, як даследчыкі па аднаму фрагменту атрымліваюць уяўленне аб цэлым творы. А калі такіх фрагментаў шмат, то застаецца аб’яднаць іх, каб стварыць карціну шматгадовай творчасці фатографа. Такім чынам нарадзілася выстава “Сцежкі творчасці. Фрагменты”.
Запрашаю прыхільнікаў фатаграфічнага мастацтва прайсці разам з аўтарам яго жыццевымі сцежкамі са сціплай надзеяй выклікаць у іх сэрдцах сугучнасць з аўтарскай думкай.Яўген Казюля
У межах праекта "Ёсць толькі імгненне" прапануем вам першымі зірнуць на некаторыя здымкі з выставы.