У Маладзечна ўсталявалі скульптуру "Вестуна"

Источник материала:  
28.11.2011 16:28 — Новости Культуры

У Маладзечна ўсталявалі скульптуру "Вестуна"


Бронзавую скульптуру "Вястун" усталявалі сёння, 28 лістапада, на Старым месце, у скверыку насупраць СШ №5.

Вышыня фігуры мужчыны – 215-220 сантыметраў, крыху вышэйшы за чалавечы рост. Па словах аўтара скульптуры Уладзіміра Жбанава, рабіць яго ніжэйшым пабаяліся: зраўняўшыся з іншымі аб'ектамі, ён мог "згубіцца" ў наваколлі. Але і вельмі высокім ён быць не мог. "Вястун – гэта інтэрнэт таго часу. Ён паведамляў указы, даводзіў змест іншых дакументаў – быў блізкі да людзей, таму і надта высокім яго рабіць не сталі", – патлумачыў Уладзімір Жбанаў.

Вястун трымае ў руках грамату, у якой працытаваны тэкст прысяжнага ліста князя Дзмітрыя Карыбута да вялікага князя Ягайлы. У гэтым дакуменце ўпершыню ўпамінаецца Маладзечна: "...а дана грамота в Молодечно в середу декабря 16 день о то ся коньчыла в лето божье 1388".

"Гэта вельмі сімвалічна, што такая скульптура ўстаноўленая ў старой частцы горада. Сімвалічна і тое, што зроблена гэта напярэдадні 16 снежня – даты, з якой звязана першае ўпамінанне горада", – сказаў у інтэрв'ю "РГ" начальнік аддзела культуры Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Рамановіч.

Па словах Уладзіміра Жбанава, побач з вестуном пазней павінен з'вяцца "бронзавы конь, які шчыпле траўку".

Усталяваць скульптуру было няпроста.

У Маладзечна ўсталявалі скульптуру "Вестуна"

У Маладзечна ўсталявалі скульптуру "Вестуна"

Палюбавацца на новую славутасць прыйшлі школьнікі.

У Маладзечна ўсталявалі скульптуру "Вестуна"

У руках вястун трымае грамату, у якой працытаваны тэкст прысяжнага ліста князя Дзмітрыя Карыбута да вялікага князя Ягайлы. У гэтым дакуменце ўпершыню ўпамінаецца Маладзечна. 

У Маладзечна ўсталявалі скульптуру "Вестуна"

У Маладзечна ўсталявалі скульптуру "Вестуна"

←Впервые в Беларуси пройдет вручение национальной музыкальной премии в области эстрадного искусства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика