Лапавухі? Стане музыкантам!Пошукі ды знаходкі Віктара Скорабагатава
17.11.2011 19:10
—
Новости Культуры
Лапавухі? Стане музыкантам! Пошукі ды знаходкі Віктара Скорабагатава
BLOG.TUT.BY15 лістапада споўнілася 60 год Віктару Скорабагатаву. Харызматычны артыст, паслядоўны (як сам сябе лічыць) наўчадак традыцый Яраслава Вашчака, Уладзіміра Машэнскага i Сямёна Штэйна, стваральнік творчага аб’яднання "Беларуская капэла" і даследчык гісторыі беларускай музыкі, педагог-прафесар, чые вучні працуюць у розных краінах свету, Віктар Іванавіч расказаў часопісу "Партэр" пра сваё незвычайнае прозвішча, прафесійную дзейнасць, гісторыю пастаноўкі "Фаўста" і іншыя цікавыя моманты са свайго жыцця.
… У сярэдзіне ХІХ стагоддзя мой прапрадзед Пётр Іванавіч Мілавідаў пры атрыманні пашпарта ці якога іншага пасведчання, што пацвярджала яго асобу, атрымаў яго з прозвішчам Скорабагатаў. Як кажа сямейнае паданне, здарылася гэта так. Мілавідавых было ў горадзе некалькі, а гэты ўславіўся тым, што выйграў у карты шынок. Шынок у ягонай уласнасці быў нядоўга — як выйграў, так і прайграў, затое прыдбаў мянушку Скорабагатаў. Мянушка пры атрыманні пасведчання і набыла статус прозвішча, якое сёння нашу я.
А нарадзіўся я 15 лістапада 1951 года ў раддоме па вуліцы Стаханаўскай. Ён знаходзіўся літаральна побач нашага дома — метраў пяцьсот, так што маці прыйшла туды сама. Пасля сняданку посуд памыла, пакой прыбрала і пайшла мяне ражаць. Калі першы раз мяне да яе прынеслі і яна ўбачыла мае лапавухія вушы, вельмі засмуцілася і заплакала. Бабуля яе суцяшала: "Не гаруй дачушка — стане музыкантам, будзе знакамітым".
Цікава, што першыя эмацыянальна моцныя музычныя ўражанні звязаны з класікай (ці можа толькі цяпер так падаецца?) - тэлетрансляцыя Першага канцэрта Чайкоўскага, потым фільмы-оперы "Барыс Гадуноў" і "Іяланта". Бацька набыў мне балалайку, пазней і гітару, навучыў на іх граць (што тычыцца гітары, дык, хутчэй, акампаніраваць уласным спевам). Пасёлак трактарнага завода, дакладней, кожны яго двор у сярэдзіне 1960-х чуў мае амаль штовечаровыя "канцэрты". Рэпертуар іх складаўся ў асноўным з песень Высоцкага, Візбара, Кукіна, Клячкіна, Крупа і іншых модных на той час бардаў.
У 1968 годзе, пасля заканчэння сярэдняй школы, паступіў на першы курс Мінскага музычнага вучылішча імя Глінкі. Праўда, не без цяжкасцяў. На момант паступлення ў вучылішча мне было поўных толькі 16 год, а прымалі дакументы на вакальнае аддзяленне ў кандыдатаў не маладзейшых за 18 год. На іспыце па спецыяльнасці я так "паказаўся" камісіі, што быў прыняты маючы 19 балаў з 20 магчымых.
Заняткі па музычных прадметах мне дастаўлялі вялікую асалоду, аднак руціна астатняга вучебнага працэса надакучыла хутка. Таму, калі ўвесну 1969 года мяне паклікаў на службу ў Ансамбль песні і пляскі двойчы Чырвоназнамённага Балтыйскага флоту (спачатку ў якасці выхаванца, а потым матроса) мастацкі кіраўнік ансамбля капітан трэцяга рангу Грыгорый Аршакавіч Айрапецьянц, я не вагаючыся пагадзіўся. Мая першая, ужо прафесійная, рэпетыцыя адбылася 5 сакавіка 1969 года, а ўпершыню на сцэну ў складзе прафесійнага калектыва я выйшаў ужо менш як праз месяц у Ленінградзе.
Выхаванне музычнага слыху, культура ўспрымання музыкі, падпарадкавання свайго "Я" выкананню задачы хора (як цэлага і аднароднага ансамбля) — ёсць неад’емнымі часткамі нашай прафесіі. Пачалося маё выхаванне амаль ці не з першай жа рэпетыцыі, дакладней, адразу пасля яе. Мяне паклікаў хармайстар ансамбля Зіновій Міронавіч Масарскі і кажа: "Ад сёння ты не аматар, а прафесійны артыст. Гэта не мае значэння, што табе толькі 17 год. Званне прафесіянала абавязвае адпавядаць гэтаму паняццю. Будзем вучыцца. Пачнем з таго, што ты не адзін у партыі барытонаў. Побач з табой твой калега. Прыстасуйся да яго тэмбральна, артыкуляцыйна, паводле дынамікі. Складзі з сябе і яго адзінае цэлае".
Чытаць далей, глядзець фота і каментаваць >>>
***
Журнал "Партер" - издание, позиционирующее белорусское оперное и балетное искусство в контексте мирового.