Новости временных лет. Ноябрь 1911 года

Источник материала:  
14.11.2011 08:00 — Новости Культуры

Новости временных лет. Ноябрь 1911 года

  • Алексей Вайткун, TUT.BY

О чём писали в белорусских газетах 100 лет назад? У вас есть уникальная возможность полистать издания вековой давности благодаря совместному проекту белорусского интернет-портала TUT.BY и Центральной научной библиотеки им. Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси.

Вы получите ценные сведения по истории, географии и культуре нашей страны того периода, найдете всевозможную справочную информацию, медицинские советы, кулинарные рецепты, а также юмористические и рекламные материалы. Будь в курсе событий вековой давности! Сегодня представляем вашему вниманию новости ноября 1911 года…

Немного статистики

Колькі лістоў высылаецца на аднаго жыцеля ў год
 
У Турцыі
1 ліст
Расеі
5 -“-
Італіі
8 -“-
Гішпаніі
8 -“-
Японіі
19 -“-
Аўстрыі
21 -“-
Швэцыі
25 -“-
Бэльгіі
27 -“-
Францыі
28 -“-
Голландіі
30 -“-
Немеччыне
55 -“-
Англіі
81 -“-





















“Беларускі каляндар “Нашае Нівы” на 1911 г.”

Новости временных лет. Ноябрь 1911 года

События общественной жизни

Памяці Адама Кіркора

23 лістапада 1911 года прайшло 25 гадоў ад дня сьмерці вядомага археолага, гісторыка і журналіста Адама Гонорыя Кіркора. Пісьменнік гэты, хаця і не пісаў па-беларуску, але як беларус з роду і шчыры працаўнік для роднага краю, мае і будзе мець вялікае значэньне ў гісторыі беларускага національнаго развіцьця.

Радзіўся Кіркор у 1818 гаду ў Сьлівіне Магілёўскай губэрні ў сям’і уніяцкаго сьвяшчэнніка. Вучыўся Кіркор спачатку ў доме бацькоў, пасьля ў Магілёўскай гімназіі і, наканец, у віленскім шляхоцкім (дваранскім) інстытуце. Асеўшы ў Вільні, Кіркор займаўся літаратурнай працай, пішучы карэспандэнцыі для польскіх і расейскіх газэт... Пазнаёміўшыся з найбольш выдатнымі вучонымі і гісторыкамі, як Баліньскі, Нарбут, М. Маліноўскі, Кіркор шмат у чым скарыстаў і ўзмацаваўся ў кірунку сваёй працы.

Новости временных лет. Ноябрь 1911 года
А. Кіркор, калі быў рэдактарам газеты “Kurjer Wileński”

...Пасля 1856 года ў Вільні на хвалі літаратурнага і грамадзянскага адраджэння складаецца невялікі беларускі гурток, пад уплавам якога Кіркор укладае і друкуе беларуска-расейскі слоўнік і пішэ шэраг этнаграфічных артыкулаў, каторые робяць [яго] надта папулярным у грамадстве... У 1860 годзе Кіркор прынімае на сябе рэдакцыю газеты “Kurjer Wilеński”... У 1882 годзе ён друкуе сваю найбольшую і найцэннейшую з прац аб Літве і Беларусі, каторая ўваходзіць у ІІІ том выдаўніцва “Живописная Россія”...

Як журналіст і палітык Кіркор шмат пацярпеў ад палякоў і расейцоў, каторые і дагэтуль не здабыліся на праўдзівую ацэну яго працы для краю; як шчыры і незмардаваны працаўнік, тутэйшы карысны археолаг, гісторык і этнограф Кіркор астанецца незабытым у гісторыі національнаго адраджэньня як беларусоў, так і літвіноў...

“Наша ніва”. 1911. № 49

Новости временных лет. Ноябрь 1911 года

Нам пишут...

З в. Дзьвіноса Вілейскага пав. Віленскай губ.

Наша вёска стаіць далёка ад Бога і ад людзей, дзеля гэтаго і сьвет навукі дужа цяжка ідзе да нас. Ёсць у нас і вучылішчэ, ... але грамадзяне пасылаюць [дзяцей] туды не дзеля навукі, а больш дзеля таго, каб яны дома не дурэлі, ды матцы было спакайней... Адно толькі добра ў нас ідзе – гарэлка... Хоць манаполькі і німа, але гарэлкі можна дастаць у нас усягды... Ні водзін з нашых грамадзян не падумаў адчыніць краму і зрабіць карысць і сабе і другім. А граматные людзі ёсць, амэрыканцы. Што-ж, усе ўверылі ў гарэлку, як старые, так і малые.

“Наша ніва”. 1911. № 44

Новости временных лет. Ноябрь 1911 года

З м. Копыль Слуцкага пав. Мінскай губ.

16 чысла гэтаго месяца было ў тутэйшага мешчаніна вясельле. Спраўлялі вясельле на старасьвецкі беларускі лад. Сабраўся гурток дзяўчат, і кожная з іх заняла сваё мейсцэ па сваяцтву, ды пачалі пеяць песьні. Думаеце якіе? – Нашы родные беларускіе песьні!.. Посьле венца сабраліся госьці. Падпіўшые бабы пачалі скакаць старасьвецкіе беларускіе скокі, а моладзеж пеяла беларускіе песьні хорам... Але вельмі вялікую памяць у нас пакінуў трэйці дзень вясельля. Згаварылася моладзеж заместа полек і кадрылёў гуляць беларускіе танцы. Найперш пайшлі “Юрку”, посьле “Мельніка”, “Верабья”, “Мяцеліцу” і др. Вельмі хораша танцавала “Гневаша” сама маладая з музыкантам.

“Наша ніва”. 1911. № 44

Новости временных лет. Ноябрь 1911 года

Хозяйке на заметку

Як рабіць мыла

Гатуецца мыла так: у кацёл кладзецца тлустасць і разагрэваецца на сярэднім агні; пасьля даліваецца ¼ звычайнага моцнага лугу (шчолаку) з попелу і зноў падагрэваецца і ўсё добра мяшаецца. З гэтага робіцца мыльны клей. Гатуецца ад 4 да 6 гадзін... пакуль перастане даваць шуму. Цяпер, каб адабраць лішнюю ваду, кладуць хлоркавую соду моцнасці 25–30%. Мыла збіраецца на вярху крункамі, а вада застаецца ўнізе. Вада зліваецца, а да мыла дабаўляецца кухонная соль і падагрэваецца пакуль не растопіцца: трэба мяшаць, пакуль маса не зробіцца роўнай і пацягніцца тонкімі валаскамі... Гатовае мыла выліваюць у формы і даюць астыгнуць. Дабаўляць у рэцепт можна олею палмавага ці вавэльнянага, какосавага, мігдалёвага і г.д. Спосабаў гатаваць мыла ёсць дужа шмат.

Новости временных лет. Ноябрь 1911 года

Кулинарные рецепты

Саленьне рыжыкаў

Толькі што сабраные рыжыкі, не прамываючы іх, але толькі працершы чыстым ручніком, складаць у кадушку верхам у гару (як растуць) і кожны рад пересыпаць сольлю. Посьле націснуць донцэм і камянём, як спадуцца далажыць сьвежых. Можна да солі дадаць рэзанай цыбулі і перцу. На 6 гарцовую кадушку трэба ¾ кварты солі.

“Беларускі каляндар “Нашае Нівы” на 1911 г.”

Новости временных лет. Ноябрь 1911 года

Медицинские советы

Обморок

Следует немедленно уложить больного на спину совершенно горизонтально, снять лишнюю одежду, мешающую свободному движению грудной клетки. Необходимо позаботиться о доступе к больному свежаго воздуха, открывши в комнате окна и двери, или вынести больного на открытый воздух. При обмороке будут полезны: обрызгивание с руки или платка обнаженной груди холодной водой, щекотание ноздрей, нюханье нашатырнаго спирта или одеколона; растирание висков водой пополам с одеколоном, уксусом, растирание тела суконкой, фланелькой и т.д.

“Виленский календарь”. 1911.

Новости временных лет. Ноябрь 1911 года

Юмор

- Ці праўда, што Бог забраў ужо ў табе трэцьцю жонку?
- Праўда, браце. А я ўзяў сабе чацьвёртую: бярэ Бог – бяру і я!

“Беларускі каляндар “Нашае Нівы” на 1911 г.”

Новости временных лет. Ноябрь 1911 года

Информация подготовлена по материалам, хранящимся в фондах отдела редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки им. Якуба Коласа НАН Беларуси, научным сотрудником отдела Инной Мурашовой. Использованы оригинальные иллюстрации из изданий того времени, а также фотографии, опубликованные в книгах: В. Целеш “Гарады Беларусі на старых паштоўках” (Мінск, 2005), З. В. Шыбека “Мінскъ сто гадоў таму” (Мінск, 2007), “У пошуках страчанага: гісторыя Беларусі ў старых паштоўках [з калекцыі У. А. Ліхадзеева] (Мінск, 2007), У. Ліхадзееў, А. Карлюкевіч “Знічкі Айчыны” (Мінск, 2008).

TUT.BY – время не властно над истинными новостями…
←Финал «Лiстапада»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика