Вялікія браты

Источник материала:  

Топ-7 цікавых фактаў з жыцця Вітаўта і Ягайлы.

Памяць пра гэтыя гістарычныя постаці жыве ў нас яшчэ са школьных гадоў, калі настаўнік натхнёна расказваў пра залатую эпоху ВКЛ, а падручнікі стракацелі аповедамі пра гераічныя ўчынкі і дзіўныя інтрыгі нашых вялікіх продкаў. Цяпер беларусы могуць не толькі ўспамінаць гэтых неардынарных асоб, але і пазнаёміцца з імі амаль што... ужывую: сябры Беларускага саюза мастакоў скульптар Павел Лук і мастак Юрый Піскун ажыццявілі рэканструкцыю постацей вялікага князя Вітаўта і яго стрыечнага брата вялікага князя і караля польскага Ягайлы. Партрэтныя скульптуры дзяржаўных дзеячаў выкананы ў поўны рост  і максімальна набліжаны да гістарычных рэалій. Асновай партрэтнага вобраза Ягайлы паслужыла пластыка надмагілля караля, а Вітаўта — выява з асабістай пячаткі князя, мініяцюра пачатку XVI стагоддзя і гравюра з кнігі Гваньіні 1578 года. Натхнёныя рэканструкцыямі постацей Ягайлы і Вітаўта, карэспандэнты “НГ” падрыхтавалі Топ-7 цікавых фактаў з жыцця і дзейнасці гэтых гістарычных асоб.

Сябры ці ворагіСтрыечныя браты Ягайла і Вітаўт з дзяцінства былі добрымі сябрамі. Аднак нават у самым моцным сяброўстве здараюцца непаразуменні. Асабліва калі прымешваецца ўлада. Калі ў 80-я гады Ягайла вёў барацьбу з Кейстутам, ён падманам заманіў дзядзьку і брата Вітаўта ў Крэўскі замак  і кінуў іх у вязніцу. Кейстут так і загінуў там. Дарычы вежа, дзе ён быў задушаны, захавалася часткова да сёння. Вітаўту ж удалося выратавацца толькі дзякуючы служанцы сваёй жонкі: памяняўшыся з ёй вопраткай, князь здолеў уцячы з затачэння. Праўда, праз нейкі час сяброўства братоў аднавілася. Яны аб’ядналі свае сілы, каб весці барацьбу супраць Тэўтонскага ордэна.

Як зваць?І ў Ягайлы, і ў Вітаўта існавала некалькі імён. Вітаўт у каталіцкім хрышчэнні насіў імя Віганд, а у праваслаўным — Аляксандр. Ягайла ж быў ахрышчаны пад каталіцкім імем Уладзіслаў. Дарэчы, само імя Ягайла паходзіць ад літоўскіх слоў joti (€ёці) — ехаць верхам і gailas (г€айлас) — моцны.

Шчодрасць караляПасля падпісання Крэўскай уніі, каранацыі  і прыняцця каталіцтва Ягайла пачаў далучаць да рымска-каталіцкай царквы язычнікаў і праваслаўных Вялікага Княства Літоўскага — такі быў дагавор з Польскім каралеўствам. Каб хутчэй здзейсніць абяцанне, Ягайла разам з жонкай Ядвігай раздаваў ахрышчаным белыя суконныя світкі, скураныя боты і грошы. Гэта настолькі  падахвоціла некаторых язычнікаў, што тыя хрысціліся па два разы і больш.

Без кароны Некалькі разоў прапаноўвалі Вітаўту  прыняць каралеўскі тытул. А князь усё круціў носам. Але нават калі пагадзіўся, прымераць каралеўскую карону так і не змог. Каранацыя Вітаўта, якая была прымеркавана на 1430 год, сарвалася — князь памёр якраз напярэдадні вялікай падзеі. 

Малады бацька?!Ягайла быў тройчы жанаты — на польках Ядвізе і Ганне, а таксама на немцы Альжбеце. Ні адна з іх не прынесла каралю спадчынніка. І толькі ажаніўшыся з шаснаццацігадовай Соф’яй Гальшанскай, якая была з роду беларускага, ён нарэшце стаў бацькам двух сыноў — будучых каралёў Польшчы Уладзіслава і Казіміра. Між іншым, калі Ягайла ажаніўся чацвёрты раз, яму было ўжо 74 гады!

Сляды ВітаўтаПамяць пра Вітаўта добра замацавалася ў беларускай тапаніміцы. Асабліва шмат назваў, звязаных з імем вялікага князя, фігуруе ў дакументах XVI—XVIII стагоддзяў. У розных частках Беларусі былі папулярнымі Вітаўтавы дарогі і Вітаўтавы шляхі. У Бабруйскім раёне сустракаецца Вітаўтаў брод, у Барысаўскім — Вітаўтава студня і Вітаўтаў лог. У Бешанковіцкім раёне расце Вітаўтаў дуб, а праз раку Цну пад Мінскам пракладзены Вітаўтаў мост.

Маці-жрыцаМаці Вітаўта Бірута была сапраўднай жрыцай-вайдэлоткай, якую выкраў сам вялікі князь Кейстут. Убачыўшы аднойчы Біруту ля язычніцкага капішча, дзе жанчына падтрымлівала агонь, ён  закахаўся ў яе з першага погляду. Князь напаў на жытло вайдэлотак і, ускінуўшы прыгажуню на каня, паскакаў у свой замак, дзе жрыца ў хуткасці стала каханай жонкай Кейстута і маці Вітаўта.

←В поисках вдохновения и талантов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика