Дні культуры Беларусі пройдуць у Турцыі
03.11.2011 09:28
—
Новости Культуры
Дні культуры Беларусі пройдуць у Турцыі
2 лістапада ў Мінску адбылася рабочая сустрэча міністра культуры Беларусі Паўла Латушкі з міністрам культуры і турызму Турцыі Эртурулам Гюнаем, паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры Беларусі.
У ходзе перамоваў абмеркаваны пытанні двухбаковага беларуска-турэцкага супрацоўніцтва ў сферы кінематаграфіі, адукацыі і аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні Дзён культуры Беларусі ў Турцыі.

Асаблівая ўвага была нададзена пытанням двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы кінематаграфіі. Суразмоўцы таксама абмеркавалі магчымасці выкарыстання турэцкім бокам кінатэхналагічных паслуг і студыйных магчымасцяў Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”.
Міністр культуры і турызму Турцыі падтрымаў ініцыятыву беларускага боку аб супрацоўніцтве з вядучымі навучальнымі ўстановамі сферы культуры Турцыі па пытаннях аказання садзейнічання ў арганізацыі стажыровак (навучання) студэнтаў беларускіх ВНУ сферы культуры і мастацтва.
Улічваючы існуючую зацікаўленасць бакоў да далейшага ўмацавання беларуска-турэцкага культурнага супрацоўніцтва, суразмоўцы пацвердзілі неабходнасць яго развіцця па шырокім спектры двухбаковых адносін у сферы культуры.