Презентация в МСИИ белорусского проекта "Kodex" на Венецианском биенналле 2011
15 лістапада 2011 года ў 17:00 у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) будзе паказаны мастацкі праект “Kodex”, раней прадстаўлены ў Павільёне Рэспублікі Беларусь на 54-й Венецыянскай біенале. Арганізатары Павільёна – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва і Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. Генеральны спонсар – ААТ “Прыорбанк”.
Задача куратара заключалася ў даследаванні лакальнай прасторы з дапамогай універсальных пошукаў мастакоў і ў стварэнні новай сінтэтычнай платформы, што раней не выкарыстоўвалася ў Беларусі. Неабходна было выявіць ўзаемадзеянні мастацкіх практык ў галіне не толькі самога мастацтва, але і іх уплыў на асветніцкія тэндэнцыі ў гуманітарнай сферы. У межах куратарскай канцэпцыі кожны аўтар атрымаў магчымасць трактаваць уласную ідэю.
Сучаснае мастацтва Беларусі, яшчэ пачынаючы з моманту стварэння групы “УНОВИС” (“утвердители нового искусства”) К.Малевічам у г. Віцебску ў 1919 г., імкнецца адлюстраваць шлях свабоды. Найбольш актыўная частка мастацкага руху заўсёды была далёкай ад “крызісна-гістарычных” прывязак і ўласцівага гэтаму мыслення. Толькі маштабныя перажыванні (страты 2-й Сусветнай вайны, экалагічная катастрофа Чарнобыля) будуць мець працяг у сфармаваных грамадскіх тэндэнцыях. Іканаграфічны аналіз значнай колькасці твораў мастакоў, свабодных ад прамога ідэалагічнага закліку, таксама шмат у чым дае адзнаку шляхам развіцця новага эстэтычнага асяроддзя.
Беларускія мастакі актыўна інтэгруюць замежныя навацыі ў свае творчыя стратэгіі. За апошнія дзесяць гадоў значна пашырыўся жанрава-відавы спектр мастацтва. Фотамастацтва, арт-дызайн, мастацтва акцый, камп’ютэрная графіка і інш. сталі натуральнай часткай мастацкіх працэсаў. Аднак, разам з тым відавочныя праблемы камерцыялізацыі. Мастацтва працягвае эстэтызавацца ў бок рынку. Індывідуальныя задачы па пошуку канцэпцыі асобы ў сучаснай мастацкай практыцы замяняюцца дыскурсамі, а мастак выступае толькі ў ролі валанцёра.
Імкнучыся быць актыўнай культурай сучаснай Беларусі, яе мастацкі асяродак працягвае ўключацца ў працэс фарміравання “духоўнага вобліку” Еўропы. Мастацкі праект “Kodex” не дае гатовага адказу на пытанне аб месцы беларускага мастацтва ў Еўропе, але ажжыццяўляе спробу вызначыць месца і значэнне самой Беларусі ў Еўропе, перш за ўсё ў мастацкім сэнсе.”
Міхаіл Баразна,
куратар Павільёна Рэспублікі Беларусь
Праект можна ўбачыць да 10 снежня 2011 года.
2882468
аддзел выставак