У Галерэі Ў адкрываецца фінальная выстава VINYL TOYS SHOW
31.10.2011 13:53
—
Новости Культуры
У Галерэі Ў адкрываецца фінальная выстава VINYL TOYS SHOW
Afisha.tut.by![У Галерэі Ў адкрываецца фінальная выстава VINYL TOYS SHOW](http://www.21.by/pub/news/2011/10/1320064805384934.jpg)
На двухдзённай выставе VINYL TOYS SHOW вы ўбачыце самыя лепшыя вінілавыя цацкі краіны, якія былі створаныя ў рамках адмысловага конкурсу. Цацкі з Мінска, Гомеля і Віцебска размаляваныя ў розных тэхніках, з рознымі сюжэтамі і эмоцыямі, але іх аб’ядноўвае адно: на сённяшні дзень – гэта адны з самых лепшых узораў візуал-арту Беларусі.
“Калі мы аб’яўлялі конкурс на лепшы дызайн вінілавых цацак, мы чакалі вялікай актыўнасці ад маладых ілюстратараў і дызайнераў, - расказвае адзін з арганізатараў VINYL TOYS SHOW Павел Лукашэвіч. – Так і атрымалася: на выніковай выставе прадстаўленыя вельмі дастойныя кастамы (г.зн. размаляваныя мадэлі) “вініла”. Якія з іх стануць найлепшымі – даведаемся на выставе, па выніках галасавання на TUT.BY.”
Цікава, што падчас беларускага туру выставы VINYL TOYS SHOW высветлілася: падобны, толькі ўсяпольскі, конкурс на лепшы дызайн вінілавай цацкі ў гэтыя ж дні ладзіцца ў Варшаве.
Запрашаем усіх ахвотных на выніковую выставу VINYL TOYS SHOW, якая адкрыецца ў мінскай Галерэі Ў (пр-т Незалежнасці, 37), 31 кастрычніка. Выстава працягнецца два дні. Час працы: з 11.00 па 22.00.
Дадатковая інфармацыя: http://www.urbanvinyl.by/vystava
Пры падтрымцы "Бровар", 34mag.net, Urban Vinyl