Як ідуць рэстаўрацыйныя работы ў палацы князёў Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне

Источник материала:  
31.10.2011 11:19 — Новости Культуры

Як ідуць рэстаўрацыйныя работы ў палацы князёў Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне


Як ідуць рэстаўрацыйныя работы ў палацы князёў Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне
Ідуць рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы ў палацы князёў Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне. Вяртаюць архітэктурнаму цуду былое хараство прафесійныя рэстаўратары са сталіцы.

– Калі мы ідзём па горадзе, зусім незнаёмыя людзі падыходзяць да нас і … дзякуюць, – распавядае Наталля Атцэцкая, брыгадзір штукатураў ААТ “Белрэстаўрацыя”. – За вяртанне прыгажосці. За надзею. Бо палац, дзе мы зараз працуем, – сапраўдная жамчужына архітэктуры, быў і застанецца галоўнай спадчынай шчучынцаў, візітоўкай горада.

Наталля ў рэстаўрацыі адзінаццаць гадоў. Цяпло яе рук захоўваюць многія ўнікальныя аб’екты нашай Бацькаўшчыны. Але шчучынскі палац – найлепшы ўзор пераходнага перыяду ад барока да класіцызму – падабаецца ёй асабліва.

Брыгада рэстаўратараў ААТ “Белрэстаўрацыя” чаруе над фасадам велічнай забудовы з сакавіка. Усім дэкаратыўным элементам палаца, кожнай дэталі, ляпніне вяртаецца першасны выгляд. Амаль уся брыгада – выпускнікі Мірскага мастацка-рэстаўрацыйнага каледжа.

Як ідуць рэстаўрацыйныя работы ў палацы князёў Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне

Як ідуць рэстаўрацыйныя работы ў палацы князёў Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне

Як ідуць рэстаўрацыйныя работы ў палацы князёў Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне

На правядзенне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ з абласнога бюджэту выдзелена 1,5 мільярда рублёў (на 2011-2015 запланавана 5 мільярдаў рублёў). Асвоены амаль мільярд. Прынята рашэнне ўводзіць аб’ект па частках: спачатку галоўны корпус, потым прыбудову, а на завяршэнне абуладкаваць тэрыторыю.

– Палац Друцкіх-Любецкіх уключаны ў рэспубліканскі рэестр як помнік архітэктуры. Але найперш гэта спадчына наша – тых людзей, якія жывуць на шчучынскай зямлі і будуць жыць апасля, – рапавядае намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама Ганна Хвядзюк. – Прывесці палац у належны стан – наш абавязак. Таму па рашэнні райвыканкама ў раёне на працягу бягучага года праводзіцца акцыя “Адновім палац разам”. Ужо сабрана каля 30 мільёнаў рублёў. 765 тысяч рублёў сабрана падчас фэсту “Маўклівыя сведкі гісторыі”.

Пасля рэстаўрацыі фасада спецыялісты возьмуцца за ўнутраныя работы. Плануецца, што ў адноўленым палацы размесціцца Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.

Ведаюць, але не ўсе

Як ідуць рэстаўрацыйныя работы ў палацы князёў Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне

Палац Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне быў узведзены ў 1900 годзе віленскім архітэктарам Тадэвушам Раствароўскім. Гэта двайнік палаца Малы Трыанон (архітэктар Габрыэль), які месціцца на тэрыторыі Версаля, рэзідэнцыі французскіх каралей. Князь Ксаверый Друцкі-Любецкі быў накіраваны Расійскай імперыяй паслом у Францыю, а вярнуўшыся на Радзіму, дазволіў сабе такую экстравагантнасць – стварыць “маленькі Версаль” прама ў Шчучыне. Князі валодалі палацам да 1939 года. У савецкія часы тут быў Дом афіцэраў. 

←Фестиваль израильского кино, "Halloween 2011", "Золото молчания: Кино до кино" - с AFISHA.TUT.BY

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика