Супрацоўніца банка прысвойвала грошы дабрачыннага фонду "Любчанскі замак"

Источник материала:  
27.10.2011 12:38 — Новости Культуры

Супрацоўніца банка прысвойвала грошы дабрачыннага фонду "Любчанскі замак"


Па двух фактах крымінальнай справы ў кішэні спецыяліста аддзялення "Белаграпрамбанка" ў Навагрудскім раёне "асела" амаль 200 мільёнаў рублёў.

Супрацоўніца банка прысвойвала грошы дабрачыннага фонду "Любчанскі замак"
Фото: Татьяна Тюхай
Недастачу на рахунку выявіў старшыня фонду Іван Пячынскі. Ён давяраў супрацоўніцы банка і не заўсёды правяраў лічбы, запісаныя ў бланку пераводу грошай з рэальнымі сумамі, якія людзі ахвяравалі на аднаўленне помніка архітэктуры. Спадар Пячынскі кажа, што махлярства працягвалася некалькі год. Зараз ідзе следства, ужо праводзілася вочная стаўка, супрацоўніца банку прызнала сваю віну.

Намесніца старшыні Навагрудскага аддзялення "Белаграпрамбанка" Яніна Новік адмовілася назваць суму, якая не дайшла да рахунку дабрачыннага фонда, аднак адзначыла, што пакуль ідзе следства, супрацоўніца адхіленая ад працы ў банку.

Дабрачынны фонд "Любчанскі замак" заснаваны ў 2003 годзе па ініцыятыве мясцовых жыхароў і выхадцаў з г.п. Любча. Асноўнымі мэтамі фонда з’яўляюцца спрыянне кансервацыі, рэстаўрацыі і прыстасаванню помніка архітэктуры XVI–XX стст. – замка ў Любчы і палаца-паркавага ансамбля, а таксама папулярызацыя гістарычных, архітэктурных,археалагічных і мастацкіх каштоўнасцяў Любчанскага замка і мястэчка Любча.

Дзейнасць фонда падтрымалі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Навагрудскі райвыканкам, Любчанскі пасялковы Савет, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ТАА "Татат", ААТ "Прыёрбанк", ЗП "Вэлком", ТАА "Цэнтр па рэгенерацыі гісторыка-культурных ландшафтаў і тэрыторый", а таксама шматлікія маладзёжныя грамадскія аб’яднанні, валанцёры і грамадзяне, якія штогод дабраахвотна прымаюць удзел у аднаўленчых і рэстаўрацыйных працах на Любчанскім замку.

За час існавання фонда адрэстаўравана Кутняя вежа замка (пач. XVII ст.) з поўным аднаўленнем фахверкавай прыбудовы, вядуцца работы па рэстаўрацыі інтэр’ераў вежы, адноўлены на вышыню 1 м абарончы мур паміж дзвюма захаваўшыміся вежамі – Брамнай і Кутняй, заменена пакрыццё даху Брамнай вежы, распачаты новыя археалагічныя даследаванні замка, добраўпарадкавана тэрыторыя замчышча і парка, закансервавана для наступнай рэстаўрацыі паркавая брама. 
←Дзе вывучыць "Гальшанскі альфабэт"?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика