Цяпер і па-беларуску

Источник материала:  
Невялікая керамічная таблічка з тэкстам малітвы на беларускай мове ўстаноўлена ў ерусалімскім храме нацый Pater Noster
Назва храма перакладаецца з латыні як назва самай галоўнай хрысціянскай малітвы — “Ойча наш”. Паводле падання, менавіта на гэтым месцы Ісус Хрыстос прачытаў апосталам “Ойча наш” — у адказ на іх просьбу навучыць іх маліцца.
Сцены храма ўпрыгожаны керамічнымі дошчачкамі з тэкстамі малітвы на розных мовах народаў свету. Цяпер там сабрана амаль сто трыццаць таблічак. Але беларускай у іх ліку дагэтуль не было. У цырымоніі ўрачыстага адкрыцця прынялі ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Уладзіслаў Блін, а таксама каля ста пяцідзесяці пілігрымаў з Беларусі.
Дарэчы, асвячэнне дошчачкі планавалася правесці яшчэ ў маі, аднак у сувязі з беатыфікацыяй Папы Рымскага Яна Паўла II яно было перанесена на кастрычнік.


←«Путь Абая» презентовали в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика