«Старажытная і самая славянская…»

Источник материала:  

Наша мова нясе ментальнасць нашай культуры. Яна — аснова нацыі, душа народа і вялікае багацце, якое трэба берагчы, каб было што перадаць нашчадкам...

У Іерусаліме ў касцёле «Pater noster», дзе на сценах храма знаходзяцца табліцы з тэкстам малітвы «Ойча наш» на шматлікіх мовах свету, сёлета была ўсталявана табліца з малітвай і на беларускай мове.

Урачыстае адкрыццё яе запланавана менавіта на сёння, 25 кастрычніка.

З гэтай нагоды на мерапрыемства ў Іерусалім накіраваліся прадстаўнікі беларускай каталіцкай царквы і паломнікі з нашай краіны.

Безумоўна, гэта значная падзея не толькі ў рэлігійным, але і ў агульнанацыянальным сэнсе і своеасаблівае прызнанне культуры нашага народа з душой прыгожай, далікатнай, глыбокай...

←Райкин — на все времена

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика