Што можна ўбачыць на выставе Васіля Пяшкуна "Дакрануцца да сонца"?
21.10.2011 11:20
—
Новости Культуры
Што можна ўбачыць на выставе Васіля Пяшкуна "Дакрануцца да сонца"?
З 21 кастрычніка па 12 лістапада у мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" адкроецца персанальная выстава Васіля Пяшкуна "Дакрануцца да сонца".
Сонца - крыніца цяпла, святла і жыцця на Зямлі. У большасці сусветных культур яно выконвае ролю асноўнага сімвала стваральнай энергіі.
Дакрануцца да сонца - такую назву мае выстава Васіля Пяшкуна. Менавіта сонечнае святло з'яуляецца галоўным героем яго твораў. Яркія блікі, стракатая вясёлка, гуллівыя сонечныя зайчыкі - вось яна палітра мастака.
Жвавая і імпрысеяністычная манера пісьма, вытанчаннае майстэрства і незвычайная шчырасць аўтара ўвасабляюць на карцінах гімн хараству прыроды і радасці жыцця.
Васіль Пяшкун працуе ў асноўным у жанры пейзажа і нацюрморта. Яго нацюрморты ўтульныя і камерныя, аднак майстэрства мастака прымушае гледача па-новаму зірнуть на простыя рэчы і прадметы, супыніцца ў задуменнасці і убачыць тонкую прыгажосць у будзенным і звыклым.
Але ўсёж такі улюбёным для мастака з'яўляецца пейзажный жанр. Практычна ўсе свае працы аўтар стварае на пленэры. Менавіта таму іх вылучае трапнасць і свежасть імгненнага уражання. Асаблівую увагу Васіль Пяшкун ўдзяляе каляровым адносінам, каларыту і асвятленню. Колер для яго гэта спосаб перадаць настрой, гамму перажыванняў і адценні пачуццяў. Дзякуючы гэтаму, жывапіс мастака прыцягвае асаблівай цеплынёй і эмацыянальнасцю. Васіль Пяшкун не проста непрадузяты назіральнік, які суха і метадычна канстатуе як факт хараство наваколля, - ён тонка адчувае прыроду, яе характар і стан, спрабуе злавіць і перадаць яе дзіўныя нюансы, ледзь заўважныя паўтана і пераходы, прыўносіць у пейзаж свае асабістыя адносіны і адчуванні.
Разглядая карціны Васіля Пяшкуна, мы ажыццяўляем дзіўнае падарожжа не толькі геаграфічнае, але і падарожжа ўнутр сябе, што дарыць пачуццё неверагоднай і незвычайнай сувязі чалавека і прыроды, знешняй й унутраняй гармоніі. І як сонечны прамень здольны распаліць вогнішча, так і сіла мастацтва можа распаліць у чалавеку іскру Божаю, абудзіць ўнутранае святло.
Мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”
Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 227 - 26 - 12.
Працуе з 11.00 да 19.00, вых.: нядзеля, панядзелак.
Васіль Пяшкун нарадзіўся ў 1978 годзе ў Гомелі. Скончыў гомельскую мастацкую вучэльню і Беларускую акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці манументальны жывапіс. З 2005г. з'яуляецца сябрам Беларускага саюза мастакоў. Удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў, больш дзесяці персанальных. У 2008 узнагароджаны медалём "Талент і прызначэнне" міжнароднага фонда міра і згоды. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, музеі сучаснага рускага мастацтва Джэрсі Сіці (ЗША), беларускім пасольстве ў г. Будапешт (Венгрыя) , часных каллекцыях Беларусі, Расіі, ЗША, Ізраіля, Японіі, Італіі, Францыі. |
Дакрануцца да сонца - такую назву мае выстава Васіля Пяшкуна. Менавіта сонечнае святло з'яуляецца галоўным героем яго твораў. Яркія блікі, стракатая вясёлка, гуллівыя сонечныя зайчыкі - вось яна палітра мастака.
Жвавая і імпрысеяністычная манера пісьма, вытанчаннае майстэрства і незвычайная шчырасць аўтара ўвасабляюць на карцінах гімн хараству прыроды і радасці жыцця.
Васіль Пяшкун працуе ў асноўным у жанры пейзажа і нацюрморта. Яго нацюрморты ўтульныя і камерныя, аднак майстэрства мастака прымушае гледача па-новаму зірнуть на простыя рэчы і прадметы, супыніцца ў задуменнасці і убачыць тонкую прыгажосць у будзенным і звыклым.
Але ўсёж такі улюбёным для мастака з'яўляецца пейзажный жанр. Практычна ўсе свае працы аўтар стварае на пленэры. Менавіта таму іх вылучае трапнасць і свежасть імгненнага уражання. Асаблівую увагу Васіль Пяшкун ўдзяляе каляровым адносінам, каларыту і асвятленню. Колер для яго гэта спосаб перадаць настрой, гамму перажыванняў і адценні пачуццяў. Дзякуючы гэтаму, жывапіс мастака прыцягвае асаблівай цеплынёй і эмацыянальнасцю. Васіль Пяшкун не проста непрадузяты назіральнік, які суха і метадычна канстатуе як факт хараство наваколля, - ён тонка адчувае прыроду, яе характар і стан, спрабуе злавіць і перадаць яе дзіўныя нюансы, ледзь заўважныя паўтана і пераходы, прыўносіць у пейзаж свае асабістыя адносіны і адчуванні.
Разглядая карціны Васіля Пяшкуна, мы ажыццяўляем дзіўнае падарожжа не толькі геаграфічнае, але і падарожжа ўнутр сябе, што дарыць пачуццё неверагоднай і незвычайнай сувязі чалавека і прыроды, знешняй й унутраняй гармоніі. І як сонечны прамень здольны распаліць вогнішча, так і сіла мастацтва можа распаліць у чалавеку іскру Божаю, абудзіць ўнутранае святло.
Приближается Новый год, 2010 г. |
Редкий солнечный день осени, 2010 г. |
Мартовские проталины, 2010 г. |
В Суздале, 2011 г. |