Канцэрты па душы

Источник материала:  
Канцэрты па душы

Міжнародны фестываль мастацтваў “Беларуская музычная восень” парадуе разнастайнасцю жанраў і выканаўцаў.

Хоць на календары асенні адлік пачаўся яшчэ паўтара месяца таму, у музычнай прасторы Беларусі восень пачнецца толькі ў нядзелю. Традыцыйны міжнародны фестываль “Беларуская музычная восень” пройдзе ў краіне ўжо 38-ы раз. У рамках асенняга марафону, які расцягнецца да 15 лістапада, у залах Белдзяржфілармоніі адбудзецца дваццаць адзін канцэрт. Сёлета  на музычна-асенняе свята завітаюць артысты з Расіі, Польшчы, ЗША і Італіі.

На сцэне Белдзяржфілармоніі выступяць такія вядомыя ў краіне калектывы, як Дзяржаўны сімфанічны аркестр, сімфанічны аркестр Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя І. Жыновіча, Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь і іншыя. Аматары арганнай музыкі атрымаюць асалоду ад цыкла “Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва”, які запланаваны на 28 кастрычніка і 15 лістапада. Мяркуецца, у гэтыя дні  прагучыць музыка Баха, Мендэльсона, Франка, Рабава і іншых вядомых кампазітараў. Прыхільнікам джазу варта наведаць Белдзяржфілармонію 25 кастрычніка, калі на сцэне выступіць разам з квартэтам Hera (“Багіня”) адзін з самых вядомых польскіх музыкантаў сучаснасці Вацлаў Зімпель. Тыя, чый слых патрабуе лагоднага гучання народнай песні, атрымаюць задавальнне ад сустрэчы 3 лістапада з фальклорным гуртом “Купалінка”, творчым ансамблем з Польшчы “Прымакі” і Беларускім дзяржаўным ансамблем народнай музыкі “Свята”.  6 лістапада на сцэне беларускай філармоніі адбудзецца прэм’ера дзіцячай оперы-дыяфільма “Гарадок “Жур-жур”. Наведаць “Беларускую музычную восень” варта. Тым больш што кошт білетаў застаецца на ўзроўні мінулага года — ад 15 да 50 тысяч беларускіх рублёў. А вось які з канцэртаў выбраць, дапаможа афіша ў “Народнай газеце”.

←Будзь воля Твая

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика