Падарункі з далёкіх краёў
20.10.2011
—
Новости Культуры
Чытачы газеты ўжо трохі ведаюць пра Алеся Баркоўскага — гісторыка, перакладчыка, краязнаўцу — з артыкула Адама Мальдзіса “Масты ўзаемнага разумення”. На жыццёвым шляху кім толькі ні даводзілася яму быць! Капітан-механік Баркоўскі шмат сезонаў пахадзіў на караблях па вялікай сібірскай рацэ Лене: амаль ад яе вытокаў да ўпадзення ў акіян. Дарэчы, за плённую працу быў адзначаны медалём. Працаваў на Алданскіх залатых прыісках, будаваў Мінскае метро. З розных краёў прывозіць наш зямляк падарункі для Беларусі. Скажам, у Дзяржынскую райбібліятэку ён перадаў копіі часопіса “Звязда”, які выдаваўся ў 30-я гады, а таксама матэрыялы пра Аляксандра Варонскага, які быў у 1917 годзе старшынёй Койданаўскага (Дзяржынск раней быў: Койданава) Савета салдацкіх дэпутатаў. Пад час падарожжаў у Вялікабрытанію, ЗША Алесь і там знаёміўся з беларусамі. А вядомы пісьменнік-эмігрант Масей Сяднёў нават прысвяціў Алесю Баркоўскаму адзін з вершаў.
З гэтых падарожжаў ён вярнуўся з мноствам каштоўных кніг, больш за 300 з іх падарыў Прэзідэнцкай бібліятэцы Беларусі — там цяпер ёсць цэлая калекцыя “Выданні беларускага замежжа”. Падарунак вельмі каштоўны, як лічыць дырэктар Прэзідэнцкай бібліятэкі Валерый Герасімаў. Кіраўніцтва ўстановы адзначыла мецэната, яму прысвоенна званне пажыццёвага ганаровага чытача бібліятэкі.
Нядаўна Алесь Баркоўскі вярнуўся з Якуціі, прывёз шмат фотаматэрыялаў, звязаных з жыццём і творчасцю беларускага, рускага і якуцкага пісьменніка Івана Ласкова. Гэтыя каштоўныя рэчы перадаў у Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, які знаходзіцца ў Дзяржынску.
Лявон Целеш